Знайсці
12.06.2021 / 11:24РусŁacБел

У Мінэнерга распавялі, колькі мільёнаў даляраў у год на імпарце прыроднага газу дазволіць зэканоміць БелАЭС

БелАЭС дазволіць краіне зэканоміць каля 550 млн даляраў у год на імпарце прыроднага газу. Першы энергаблок ужо дазволіў зэканоміць валюты больш чым на 100 млн даляраў. Пра гэта ў эфіры БТ заявіў намеснік міністра энергетыкі Міхаіл Міхадзюк.

«Першы энергаблок БелАЭС з моманту ўключэння ў аб'яднаную энергасістэму выпрацаваў 2,9 млрд кВт.г электраэнергіі. Гэта дазволіла краіне зэканоміць валюты больш чым на 100 млн даляраў. Не закуплялі мы імпартаваны прыродны газ для выпрацоўкі электраэнергіі. З улікам таго, што станцыя перайшла працаваць у рэжым прамысловай эксплуатацыі, эканамічны эфект зніжэння валютнай нагрузкі на краіну ў год складзе каля 550 млн даляраў», — патлумачыў Міхадзюк.

«Узровень жыцця насельніцтва расце, таму мы распрацавалі разам з аблвыканкамамі праграму на найбліжэйшую пяцігодку, якая максімальна задаволіць попыт насельніцтва. Мы будзем падвойваць колькасць сетак, якія падлягаюць рэканструкцыі», — дадаў намеснік міністра.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930