Знайсці
12.06.2021 / 08:58РусŁacБел

У Пакістане заблакуюць тэлефоны тым, хто адмовіўся вакцынавацца

Пакістанская правінцыя Пенджаб заявіла, што будзе блакаваць мабільныя тэлефоны людзей, якія адмовіліся прайсці вакцынацыю супраць COVID-19, піша AFP.

Дзяржаўнае агенцтва сувязі будзе вырашаць, як рэалізаваць гэтыя меры.

Як адзначаецца, гэта адбылося пасля таго, як правінцыя Сінд заявіла, што дзяржслужачыя, якія адмаўляюцца ад вакцынацыі, не будуць атрымліваць зарплату з ліпеня.

Апошнія тыдні маштабы вакцынацыі ў Пакістане павялічыліся, і ў асноўным штодня ўводзіцца больш за 200 тысяч доз, але гэта складае толькі невялікую частку ад 220 млн насельніцтва. Зрабілі амаль 10,5 млн прышчэпак.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930