Знайсці
29.06.2009 / 19:50 1

Стваральніка найбуйнейшай у гісторыі фінансавай піраміды асудзілі на 150 гадоў

Шкода, нанесеная аферыстам, ацэнваецца амаль у $50 мільярдаў. Паводле законаў ЗША, Мэйдафа могуць абавязаць кампенсаваць суму нанесенай шкоды да 3-кратнага памеру.

Шкода, нанесеная аферыстам, ацэнваецца амаль у $50 мільярдаў. Паводле законаў ЗША, Мэйдафа могуць абавязаць кампенсаваць суму нанесенай шкоды да 3-кратнага памеру.

29 чэрвеня федэральны акруговы суд Нью-Ёрка вынес прысуд стваральніку найбуйнейшай у гісторыі фінансавай піраміды 150 гадоў, а стваральніку і былому старшыні фондавай біржы Nasdaq Бернарду Мэйдафу. Пракурор заклікаў не выяўляць да абвінавачанага спагадлівасці і прысудзіць яго да 150 гадоў зняволення. Абарона Мэйдафа просіць суд прысудзіць яго да 12 гадоў зняволення, бо падабароннаму цяпер 71 год, і яго «жыццёвы рэзерв» ацэньваецца ў 13 гадоў.

Шкода, нанесеная аферыстам. ацэнваецца амаль у $50 мільярдаў. Паводле законаў ЗША, Мэйдаф абавязаны кампенсаваць суму нанесенай шкоды да 3-кратнага памеру. Ягоная жонка Рут таксама пазбавіцца амаль усёй сваёй маёмасці паколькі павінна аддаць дзяржаве $80 мільёнаў, якія, як яна раней заяўляла, належаць асабіста ёй.

Афёра Мэйдафа цягнулася ад 80-х гадоў мінулага стагоддзя. Грошы новых інвестараў выкарыстоўваліся ім для выплаты адсоткаў па старых укладах, усё гэта суправаджалася татальнай падробкай усёй дакументацыі, што сведчыла пра інвеставанне сродкаў. У спісе падманутых укладчыкаў апынуліся буйныя крэдытныя арганізацыі, у тым ліку BNP Paribas, HSBC, Credit Agricole, Societe Generale, Natixis, Nomura, Royal Bank of Scotland і UniCredit. А таксама амерыканскія знакамітасці, сярод якіх кінарэжысёр Стывен Спілберг і самая багатая жанчына ў свеце — спадкаемца касметычнай імперыі L’Oreal Ліліан Бетанкур.

***

Бернард Мэйдаф нарадзіўся 29 красавіка 1938 году ў Нью-Ёрку ў габрэйскай сям’і. У 1956 годзе скончыў прэстыжную школу Far Rockaway, у 1960 годзе — Каледж Хофстра ў Нью-Ёрку. У 1960 годзе заснаваў на Ўол-стрыт фірму «Bernard L. Madoff Investment Securities LLC», якой кіраваў да 11 снежня 2008 году, калі быў абвінавачаны ў стварэнні магчыма найбуйнейшай у гісторыі фінансавай піраміды.

Паводле Euronews.net і lenta.ru

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5 6
7 8 9 10 11 12 13
14 15 16 17 18 19 20
21 22 23 24 25 26 27
28 29 30