З падпіскі выкінулі «Новы Час» — апошнюю грамадска-палітычную газету, якая даходзіла ў турмы
Пад вечар пятніцы чытачы выдання сталі паведамляць, што не могуць падпісацца на «Новы Час» ні праз інтэрнэт, ні праз паштовыя аддзяленні.
Сёння раніцай прадстаўнікі аддзела падпіскі па тэлефоне паведамілі: «Так, мы прынялі рашэнне не працягваць з вамі супрацоўніцтва. Мы адправілі вам ліст». Але пасля высветлілася, што ліст яшчэ толькі збіраюцца адправіць сёння.
На «Белпошце» запэўнілі, што усім, хто ўжо аформіў падпіску на 2-е паўгоддзе, вернуць грошы.
«Новы Час» заклікае ўсіх, хто хацеў бы падтрымаць газету і застацца яе чытачом, паведаміць адрасы для падпіскі. Гэта можна зрабіць праз сацсеткі, электронную пошту выдання ці па тэлефонах рэдакцыі.
0
0
0
0
0
0
Шляхам Ціханоўскага: рэдактарка раёнкі і лукашэнкаўскі блогер так захапіліся праблемамі Барысава, што прыйшлі да крамольных высноваў
 
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 29
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера