Знайсці
04.06.2021 / 19:26РусŁacБел

У Кітаі набіраюць папулярнасць разумныя лямпы, якія дапамагаюць дзецям рабіць урокі

Лямпа, распрацаваная ўладальнікам TikTok ByteDance, адсочвае вучэбныя звычкі дзіцяці і дапамагае ім з хатнімі заданнямі.

Фота ByteDance

Разумныя лямпы імкліва набіраюць папулярнасць пасля таго, як кампанія ByteDance анансавала іх у кастрычніку летась. Лямпа каштуе 120 даляраў, мае дзве камеры і па сваіх функцыях падобная да Alexa ад Amazon.

Лямпа актыўна рэкламуецца ў Кітаі як неабходная прылада для занятых бацькоў, якія не могуць заўсёды знаходзіцца дома і кантраляваць вучобу свайго дзіцяці, піша The Wall Street Journal.

Адна камера накіраваная на дзіця, а другая паказвае від зверху, што дазваляе бацькам сачыць за дзецьмі, калі яны вучацца, у рэжыме рэальнага часу. Да кожнай лямпы прымацываны экран памерам са смартфон, які выкарыстоўвае штучны інтэлект, каб даваць дзецям рэкамендацыі па хатніх заданнях. Больш за тое, некаторыя бацькі наймаюць чалавека, які дыстанцыйна адсочвае іх дзяцей падчас вучобы з дапамогай разумнай лямпы. Таксама можна даплачваць настаўнікам, каб яны назіралі за працэсам.

Базавая версія лямпы стала звышпапулярнай у Кітаі. Нядаўна выйшла абнаўленне, якое дазваляе лямпе дасылаць фотаздымкі бацькам, калі іх дзеці пачынаюць гарбаціцца.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930