Знайсці
02.06.2021 / 18:57РусŁacБел

У Мінску сталі здымаць серыял пра трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя. Рэжысёр — Андрэй Кудзіненка

Жыццё трохразовага алімпійскага чэмпіёна Аляксандра Мядзведзя пакладзена ў аснову 8-серыйнага дзіцяча-юнацкага кіно «10 жыццяў Мядзведзя». Яго вытворчасць стартавала ў сталіцы.

Адной з першых лакацый, дзе прайшлі здымкі, сталі прасторныя памяшканні забаўляльнага комплексу на вул. Купалы, 25. Тут здымалі масавую сцэну святкавання юбілею заслужанага спартсмена. Акцёры за сталамі прадстаўлялі гасцей, а ролю Мядзведзя сыграў вядомы расійскі артыст Яўген Сідзіхін, паведамляюць Мінск-навіны.

Мінск-навіны

Рэжысёрам карціны выступае Андрэй Кудзіненка, раней які зняў фільмы «Акупацыя. Містэрыі», «Масакра», «Хард рэбут». Ён і Ксенія Вільчынская-Кржыжаноўская напісалі сцэнар.

Паводле сюжэта, маладым хлопцам трэба прайсці своеасаблівы квэст па жыццях легендарнага байца.

Мінск-навіны

— Да кастынгу я зусім нічога не ведаў пра Аляксандра Мядзведзя, але пасля адбору пагрузіўся ў свет спорту, запісаўся ў секцыю барацьбы, дзе змагаўся з дагестанцамі. У выніку ў мяне скончыліся грошы на трэніроўкі, як калісьці ў самога Мядзведзя, і я працягнуў займацца ў простым спартзале, — распавёў аб падрыхтоўцы да ролі малады акцёр.

Плануецца, што «першая Кінавідэакампанія» ў 2022 годзе прадставіць публіцы як 8-серыйны фільм, так і поўнаметражную карціну.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930