Знайсці
02.06.2021 / 08:29РусŁacБел

Мексіка абвінаваціла вядомыя модныя брэнды ў прысваенні культурнай спадчыны

Кампанія Zara апынулася сярод брэндаў пад увагай.

Як сцвярджае мексіканскі ўрад, сусветна вядомыя модныя брэнды Zara, Anthropologie і Patowl прысабечылі мексіканскую культурную спадчыну. Кампаніі нібыта выкарысталі ў сваім адзенні традыцыйныя арнаменты карэнных плямён з паўднёвага захаду штата Аахака і пры гэтым не заплацілі плямёнам належную ўзнагароду.

Міністэрства культуры Мексікі накіравала ў кожную з трох кампаній лісты за подпісам кіраўніцы ведамства Алехандры Фраўста. У лісце ад кампаній патрабуюць публічных тлумачэнняў наконт таго, на якой падставе брэнды «прыватызавалі калектыўную ўласнасць», піша Guardian.

Апошнія гады шмат спрэчак выклікае пытанне прыбытку, які модныя дызайнеры атрымліваюць ад запазычання дэталяў народнага адзення, калі пры гэтым яны не прызнаюць іх паходжанне або сплочваюць культурным меншасцям толькі мінімальную кампенсацыю.

Для Мексікі гэтае пытанне асабліва важнае. Ужо сотні гадоў заходнія брэнды капіруюць дэталі мексіканскага традыцыйнага адзення, часта створаныя беднымі плямёнамі. Цяпер яны прадаюць вырабленае такім чынам адзенне як тавары ў стылі боха, і ў апошні час грамадскасць звярнула на гэта ўвагу. Такія выпадкі выклікаюць публічныя абвінавачванні і абурэнне ў сацыяльных сетках.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера