Знайсці
31.05.2021 / 18:51РусŁacБел

Галоўны рэдактар Tut.by Марына Золатава і журналіст Алена Талкачова абвінавачваюцца ў саўдзеле ў нявыплаце падаткаў

Сёння Мінскі гарадскі суд у закрытым рэжыме разгледзеў скаргу на змяшчэнне пад варту галоўнага рэдактара Tut.by Марыны Золатавай і журналіста партала Алены Талкачовай.

Стала вядома, што іх абвінавачваюць у саўдзеле ва ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры (ч. 1 арт. 16 ч. 2 арт. 243 КК), санкцыя артыкула прадугледжвае да 5 гадоў «хіміі» ці ад 3 да 7 гадоў пазбаўлення волі, паведамляе Tut.by у сваім тэлеграм-канале.

Суд пакінуў у сіле самую суровую меру стрымання ў выглядзе змяшчэння пад варту. Зыходзячы з практыкі можна дапусціць, што яна абраная на два месяцы, затрыманыя нашы калегі былі 18 мая, знаходзяцца ў СІЗА №1 на Валадарскага.

Усяго па справе Tut.by затрымалі 15 чалавек, у тым ліку супрацоўнікаў рэдакцыі, якія па сваёй працы не звязаныя з эканамічнай дзейнасцю кампаніі, выплатай падаткаў і юрыдычнымі аспектамі працы, нагадвае выданне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930