Знайсці
31.05.2021 / 15:12РусŁacБел

Абвясцілі найлепшую паэтычную кнігу 2020-га года

Найлепшай паэтычнай кнігай на беларускай мове 2020-га года стаў зборнік вершаў Алесі Башарымавай «Расамаха».

Алеся Башарымава — паэтка, перакладчыца. Аўтарка паэтычнага зборніка «Расамаха». Пераклала са шведскай кнігі Астрыд Ліндгрэн пра Карлсана, некалькі кніг Тувэ Янсан пра мумітроляў, дзіцячыя кнігі-карцінкі, а таксама шэраг вершаў Эдыт Сёдэргран, Дана Андэрсана, Тумаса Транстромера, зборнік паэзіі Вернэра Аспенстрэма «Літанне».

У дэбютны зборнік паэзіі Алесі Башарымавай «Расамаха» ўвайшлі выбраныя вершы за 2004-2018 гады. Паэтка так апісвае сваю кнігу: «Расамаха» — кніга вечнай стомы і руху, бегу праз лясы і балоты, шуканняў у краявідах. Кніга слядоў, якімі можаце прайсці і вы».

Набыць кнігу Алесі Башарымавай можна ў «Акадэмкнізе» (пр. Незалежнасці, 72), а таксама ў інтэрнэт-кнігарні kniganosha.by.

Паслухаць вершы ў выкананні аўтаркі можна ў праекце «Аўдыятэка».

Арганізатары прэміі — Беларускі ПЭН-цэнтр, «Саюз беларускіх пісьменнікаў» і Згуртаванне беларусаў свету «Бацькаўшчына».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930