Тысячы фур сабраліся ў чарзе на выезд з Беларусі ў ЕС
На мяжы Беларусі з Еўрасаюзам, паводле звестак на 8.00 31 мая, выезду чакаюць больш за 2,6 тысячы фур, паведамляе Дзяржпамежкамітэт.
На беларуска-латвійскай мяжы перад пунктам пропуску «Грыгароўшчына» сабралася больш за 290 грузавікоў, «Урбаны» — больш за 300.
Уезду ў Літву перад пунктам пропуску «Відзы» чакаюць больш за 200 вялікагрузаў, «Катлоўка» — больш за 360, «Каменны Лог» — больш за 470, «Беняконі» — больш за 350, «Прывалка» — больш за 230.
На польскім кірунку перад пунктам пропуску «Брузгі» стаяць больш за 240 грузавікоў, «Бераставіца» — больш за 90, «Казловічы» — больш за 100.
0
0
0
0
0
0
У Кітаі выпусцяць копію Tesla Cybertruck для дзяцей
 1
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка назваў кодавае слова, пасля якога ён сыдзе
 30
«Яна ў штанах выйдзе, рубане». Лукашэнка прапанаваў у прэзідэнты нечаканую кандыдатуру
 12
Кіроўца суткі прастаяў на польска-беларускай мяжы, а пасля яго не пусцілі ў краіну з-за незвычайнага грузу
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера