Знайсці
30.05.2021 / 13:59РусŁacБел

У Гродне затрымлівалі галоўнага рэдактара Hrodna.life Аляксея Шоту. Яго адпусцілі да суда

Затрыманне адбылося 30 мая ў 13.45 каля дома журналіста.

«Радыё Рацыя»

Аляксея затрымалі, калі ён выйшаў з кватэры забраць у былой жонкі электрадухоўку. З мікрааўтобуса выйшлі некалькі мужчын. «Сталі пытацца: «Гэта ваша? Куды несяце? А потым пад руку, і ў бус, і павезлі», - сказала дзяўчына. Спачатку яго павезлі, а потым вярнулі дадому.

Дома ў Аляксея правялі агляд. Каля 15.00 Аляксея павезлі на здымную кватэру — верагодна, правесці агляд. 

Паводле інфармацыі Hrodna.life, у дачыненні да Аляксея ідзе разбіральніцтва па арт. 17.11 КаАП «Распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць».

Пазней міліцыя паведаміла: «Падчас маніторынгу сеткі інтэрнэт супрацоўнікамі Ленінскага РАУС Гродна выяўлены факт размяшчэння сайтам Hrodna life інфармацыйнай прадукцыі, прызнанай ва ўстаноўленым парадку экстрэмісцкай».

Раней Шоту ўжо штрафавалі на 25 базавых, а выданне на 400 базавых за тое, што ў іх на сайце знайшлі матэрыял «аднаго і таго ж телеграм-канала, раней прызнанага экстрэмісцкім».

***

Пазней стала вядома, што Аляксея Шоту адпусцілі да суда.

У яго забралі ноўтбук, тэлефон, тры старыя дыскі і бчб-парасон.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера