Знайсці
27.05.2021 / 09:05РусŁacБел

Арганізатары «Еўрабачання-2021» абвясцілі аб паказе анлайн-шоу

На YouTube-канале «Еўрабачання» 28 і 29 мая пакажуць анлайн-шоу, абвясцілі арганізатары.

Канкурсанты падрыхтавалі анлайн-выступленні на выпадак, калі з-за пандэміі яны не змогуць быць у Ратэрдаме, дзе праходзіў конкурс. 28 мая а 22:00 выйдуць ролікі паўфіналістаў, 29 мая — фіналістаў.

Пераможцам конкурсу «Еўрабачання-2021», які праходзіў з 18 па 22 мая, стаў рок-гурт з Італіі Måneskin, ён выконваў кампазіцыю «Zitti e bouni». Другое месца заняла Барбара Праві з Францыі, трэцяе — Gjon's Tears са Швейцарыі.

Беларусь не брала ўдзелу ў «Еўрабачанні»: журы адхіліла заяўку пралукашэнкаўскага гурта «Галасы ЗМеста». Іх песню палічылі палітызаванай і без мастацкай вартасці.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930