Знайсці
13.05.2021 / 14:24РусŁacБел

Марыі Калеснікавай выставілі канчатковае абвінавачанне. Ёй пагражае да 12 гадоў

Яе абвінавачваюць адразу па трох артыкулах Крымінальнага кодэкса, піша Tut.by.

Фота Надзеі Бужан

Марыю Калеснікаву абвінавачваюць паводле ч. 3 артыкула 361 (Заклікі да дзеянняў супраць нацыянальнай бяспекі), ч. 1 арт. 357 (Змова з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам), ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім).

Ёй пагражае да 12 гадоў турмы.

Нагадаем, што ўчора на старонцы Калеснікавай у фэйсбуку з'явілася вытрымка з яе ліста, дзе яна кажа, што не шкадуе аб прынятым год таму рашэнні далучыцца да каманды Віктара Бабарыкі, які менавіта 12 мая абвясціў, што ідзе ў прэзідэнты.

«Год таму я прыняла самае важнае рашэнне ў маім жыцці. Разумеючы ўсе рызыкі і высокую верагоднасць, што я апынуся там, дзе я цяпер, — я з радасцю стала часткай каманды Віктара Дзмітрыевіча. Ні на секунду не шкадую аб сваім рашэнні і зараз», — напісала яна.

Таксама раней стала вядома, што яшчэ аднаму члену Прэзідыума Каардынацыйнай рады і адвакату Калеснікавай Максіму Знаку выставілі канчатковае абвінавачанне. Знака абвінавачваюць па тых жа трох артыкулах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
майчэрвеньліпень
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234
567891011
12131415161718
19202122232425
2627282930