Спявачка Дуа Ліпа на ўручэнні Brit Awards заклікала павысіць заробкі медсёстрам — і сарвала авацыі
Музычная прэмія Brit Awards 2021 прайшла 11 мая. Брытанская спявачка косаўскага паходжання Дуа Ліпа ўзяла дзве галоўныя ўзнагароды ў намінацыях «Найлепшы альбом» (Future Nostalgia) і «Найлепшая артыстка».
Урачыстую прамову спявачка прысвяціла брытанскай медсястры Элізабэт Аніонву, якая зрабіла «бліскучую кар'еру медсястры, змагаючыся з расавай несправядлівасцю» і «баронячы простых рабочых».
«Розніца паміж праявай падзякі і павагай да простых рабочых каласальная, — сказала спявачка, — мы павінны не проста пляскаць у ладкі. Надышла пара плаціць за іх працу. Мы павінны даць [прэм'еру] Борысу Джонсану зразумець, што я і ўсе тут прысутныя падтрымліваем павышэнне заработнай платы для медсясцёр і супрацоўнікаў Нацыянальнай службы аховы здароўя», — сказала яна. Заклік Дуа Ліпы ў зале сустрэлі грандыёзнымі авацыямі.
Перад падвойным трыумфам спявачка выканала мікс з хітоў з апошняга альбома пад акампанемент струннага квартэта, піша РБК.
Dua Lipa accepting her award for “British Female Solo Artist” at the #BRITs! pic.twitter.com/1IXdCyB0sh