Знайсці
04.05.2021 / 16:27РусŁacБел

У Іране загадкава загінула супрацоўніца пасольства Швейцарыі

Яна ўпала са шматпавярховіка ў Тэгеране, у якім жыла.

Па інфармацыі іранскіх экстранных службаў, загінулая працавала першым сакратаром пасольства Швейцарыі ў Іране, піша ВВС.

Ні іранскія крыніцы, ні швейцарскі МЗС не выдаюць імя загінулай.

Жанчына выпала са шматпавярховіка ў паўднёвай частцы горада. Ці быў гэта суіцыд альбо яна выпала з акна або з балкона выпадкова, пакуль незразумела, сказаў афіцыйны прадстаўнік іранскай арганізацыі службаў хуткай дапамогі.

Паводле яго слоў, цела жанчыны выявіў садоўнік, калі пасля смерці прайшоў ужо значны час. Пошукі пачалі пасля таго, як раніцай калега дыпламата прыйшоў па яе і выявіў, што яна знікла.

Швейцарыя падтрымлівае дыпламатычныя адносіны з Іранам, прадстаўляючы ў краіне таксама інтарэсы ЗША з тых часоў, як Штаты і Тэгеран разарвалі адносіны ў 1979 годзе.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930