Рэцэпт на выхадныя: каралеўская ватрушка
Тварожныя ватрушкі знаёмыя кожнаму з дзяцінства. Паспрабуйце гэты просты і хуткі рэцэпт папулярнай выпечкі.
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
400 г мукі
150 г маргарыну
150 г цукру
1 яйка
250 г тварагу
1/3 чайнай лыжкі соды
- Разатрыце муку з маргарынам да крошкі.
- Да мукі дадайце цукар (100 г), соду, палову яйка і перамяшайце. Цеста мусіць атрымацца ў выглядзе крошкі.
- Для начынкі змяшайце тварог, цукар (50 г) і палову яйка.
- Частку цеста выкладзіце на форму для выпечкі. Зверху дадайце тварожную начынку, а затым рэшту цеста.
- Выраўняйце паверхну і выпякайце 20 хвілін у духоўцы пры тэмпературы 220С.
Смачна есці!
2
0
0
0
0
0
Мінздароўя дазволіла продаж папулярных у народзе гарбат
 3
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Лукашэнка звольніў Косінца з пасады свайго памочніка
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера