Знайсці
19.04.2021 / 21:20РусŁacБел

Mercedes паказаў новы электрамабіль — з рэжымам для сну і аўтаматычнымі дзвярмі

Нямецкі аўтавытворца паказаў свой самы вялікі і раскошны электрамабіль Mercedes EQS — электрычная альтэрнатыва S-класу.

Фота CNN

EQS — гэта першы цалкам электрычны седан класа люкс ад кампаніі Mercedes, які ўвосень з’явіцца ў продажы. Электрамабіль мае рэкордную аэрадынаміку, а яго зарадкі хопіць на 700 км, паведамляе CNN.

Новы электрамабіль дэманструе перадавыя тэхналогіі кампаніі. Напрыклад, дзверы працуюць аўтаматычна, як і ў некаторых мадэлях Tesla. Калі кіроўца набліжаецца да электрамабіля, яго дзверы самі адчыняюцца.

Новы электрамабіль мае рэжым Power Nap, які дазваляе кіроўцам адпачыць у дарозе падчас прыпынкаў. Рэжым аўтаматычна адкідвае крэсла кіроўцы назад, рэгулюе ўнутранае асвятленне, стварае навес над шкляным дахам і зачыняе вокны. На экранах панэлі з’яўляюцца выявы зорнага неба, а стэрэасістэма ўключае спакойную музыку для сну. Праз некаторы час электрамабіль пачынае працэдуру прабуджэння, якая ўключае ў сябе масаж і прыемны водар. Затым крэсла аўтаматычна падымаецца, а навес знікае. 

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера