Знайсці
19.04.2021 / 12:27РусŁacБел

Разгромлены даішнікамі аўтамабіль прадалі на аўкцыёне, пакуль уласнік атрымаў два гады калоніі ФОТА

Адбыўся аўкцыён, на якім прадалі Аўдзі А4 у жудасным стане. Разбітае ўвогуле ўсё шкло, зламаныя люстэркі, дзіркі у капоце, разарваная шына. Цана продажу — 6410 рублёў пры стартавай цане 4237 рублёў. Што ж адбылося з машынай?

Як аказалася, гэта тая самая машына, якую ў жніўні пераследавалі адразу 8 экіпажаў ДАІ. Яны хацелі затрымаць кіроўцу, а такі выгляд машына набыла пасля сканчэння пагоні. 

«Быў сведкам пагоні за Аўдзі 12 жніўня. Гэта адбылося на знешнім баку МКАД у раёне з'езда ад Шаранговіча да Еўраопта на Мантажнікаў. Я рухаўся па ўнутраным кальцы і, заўважыўшы з супрацьлеглага боку мноства маячкоў, скінуў хуткасць. Бачыў, як натоўп людзей у блакітных кашулях знішчае аўтамабіль. Пры гэтым некалькі экіпажаў стаялі на ўнутраным кальцы, яны пералазілі цераз плот і далучаліся. Калі адвёз бацьку з работы і вяртаўся, то ехаць назад было страшна — у тым жа месцы, апроч грамадзянскай Аўдзі, стаяла яшчэ некалькі машын, на траве ляжалі людзі з рукамі за спінай, на Аўдзі ўжо не было жывога месца», — напісаў у «Нашу Ніву» адзін са сведкаў здарэння. 

Але на інфармацыйных рэсурсах інфармацыі аб тым, што адбылося ў той вечар 12 жніўня, няма.

Як мы высветлілі, гэтая машына належала 20-гадоваму мінчуку, студэнту-трэцякурсніку. 

Справа была такой: 12 жніўня ён паехаў забіраць маці з работы, а на адваротным шляху вырашыў пакатацца па раёне і паглядзець, што адбываецца ў горадзе. Пры гэтым у ягоным багажніку, як сцвярджала абвінавачванне, ляжалі бутэлькі з бензінам, якія ён «хацеў перадаць пратэстоўцам». 

Спалохаўшыся нейкіх рухаў АМАПа, ён пачаў з'язджаць, але прыцягнуў увагу ДАІ. Студэнт не стаў спыняцца, пачалася пагоня.

У выніку яму прастрэлілі колы і затрымалі разам з маці, разграміўшы машыну. 

Суд Заводскага раёна ўжо прысудзіў хлопца да 2 гадоў калоніі. Абвінавачванні з мамы знялі — маўляў, яна не ведала пра тое, што ў багажніку. 

Арцём Гарбацэвіч

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930