Рэцэпт на выхадныя: запечаная па-шведску бульба «Хасэльбэк»
Бульба «Хасэльбэк» — гэта шведскі традацыйны рэцэпт запечанай бульбы, якую наразаюць на мноства тонкіх кавалкаў, але пры гэтым бульба захоўвае сваю форму. Асноўная фішка такой стравы ў тым, што вялікая колькасць глыбокіх надрэзаў робіць бульбу хрумсткай звонку, але мяккай унутры.
Фота Depositphotos.com
Вам спатрэбіцца:
1 кг вялікай бульбы
60 г масла
2 сталовыя лыжкі размарыну
2 сталовыя лыжкі чабару
2 зубчыкі часнаку
соль
- У невялікую каструлю пакладзіце масла і растапіце яго на павольным агні.
- Раздрабніце травы і часнок і пакладзіце іх у каструлю.
- Варыце на працягу 5—10 хвілін на павольным агні, перыядычна перамешвайце. Пасля выключыце агонь і дайце травам настояцца.
- Вымыйце і абабярыце бульбу.
- На кожнай бульбіне зрабіце мноства надрэзаў таўшчынёй 2 мм і глыбінёй прыкладна на 2/3 бульбіны.
- Разагрэйце духоўку да 200 С. Памажце форму для выпякання маслам і выкладзіце бульбу.
- З дапамогай кулінарнага пэндзліка намажце кожную бульбу сумессю з траў і пасаліце.
- Запякайце бульбу на працягу 60 хвілін. У працэсе запякання можна смазваць бульбу яшчэ 2—3 разы сумессю з траў.
- Падаваць бульбу «Хасэльбэк» лепш у гарачым выглядзе.
Смачна есці!
0
0
0
0
0
0
Салат з яблыкамі і курыцай — рэцэпт
 9
Сэндвічы з яечнай пастай — рэцэпт
 8
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Перакладчыца Вольга Калацкая на свабодзе
 1
Мінабароны Расіі паведаміла сваю версію таго, чаму абрынуўся пад'езд у доме ў Белгарадзе
 24
Гіганцкі пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры Варшавы
 4
«Ды ты ўкраінка. Валі!» У Варшаве прадавачка адмовілася абслугоўваць беларуску, а пасля замкнула яе ў краме
 37
Ці выгадна цяпер ездзіць на закупы ў Польшчу і Літву?
 15
Мова кашалотаў па складанасці амаль як чалавечая
 2
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера