Знайсці
30.03.2021 / 15:13РусŁacБел

Для ўладальнікаў электрамабіляў адмянілі транспартны падатак на 5 гадоў

Электрамабілі вызвалілі ад транспартнага падатку да канца 2025 года.

Пра гэта паведаміў начальнік галоўнага ўпраўлення падаткаабкладання фізічных асоб МПЗ Андрэй Кавалеўскі, піша БЕЛТА.

Не будуць выплачваць транспартны падатак уладальнікі транспартных сродкаў катэгорыі М1, М1G (легкавыя электрамабілі і легкавыя электрамабілі павышанай праходнасці), якія прыводзяцца ў рух выключна электрарухавіком. Такая льгота прадастаўлена да 31 снежня 2025 года», — сказаў Андрэй Кавалеўскі.

У Беларусі спрабуюць стымуляваць попыт на электракары. Год таму Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ «Аб стымуляванні выкарыстання электрамабіляў». Уласнікаў электрамабіляў вызвалілі ад выплаты дарожнага збору і ПДВ пры куплі электракара для асабістага карыстання, а таксама ад мытнай пошліны, нагадвае dev.by.

Паводле інфармацыі першага аператара маркі Tesla ў Беларусі tesla-cars.by, за мінулы год кампанія прадала 30 новых аўтамабіляў. Гэта ў 1,5 разу больш, чым у 2019 годзе. Усяго беларусы патрацілі на новыя Tesla ў мінулым годзе каля 2,5 мільёнаў даляраў.

У сваю чаргу завод «БелДжы» планаваў сёлета выпусціць першую партыю электрамабіляў.

Агульная колькасць зарэгістраваных электрамабіляў у Беларусі перавышае 2,5 тысячы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930