Знайсці
18.03.2021 / 11:45РусŁacБел

У Герасімені адбіраюць дом у Драздах

У плыўчыхі Аляксандры Герасімені ўлады адбіраюць участак у Драздах-2, на якім ужо амаль дабудаваны дом, паведамляе Onliner.by.

фота Onliner.by

Герасіменя атрымала ўчастак у 2018 годзе па той жа схеме, што і астатнія 100 прадстаўнікоў наменклатуры і спартыўнай эліты — не праз аўкцыён, а закрытым рашэннем Мінгарвыканкама.

Непасрэдныя суседзі спартсменкі — Наталля Качанава і Станіслаў Зась. Але калі Герасіменя рашуча выступіла супраць Аляксандра Лукашэнкі, а яе Фонд спартыўнай салідарнасці дабіўся адмены чэмпіяната свету па хакеі ў Мінску, раптоўна знайшліся праблемы з дакументацыяй.

Герасімені паведамілі, што калі яна не выправіць памылкі ў праекце да 5 сакавіка 2021 года, участак будзе канфіскаваны. Яе бацька, які займаецца будаўніцтвам, заявіў, што скарэктаваць дакументацыю так хутка не атрымаецца.

Сама спартсменка жыве ў Вільні.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930