Знайсці
12.02.2021 / 20:26РусŁacБел

У Гродне на «хімію» асудзілі чалавека, які перашкаджаў «ябацькам» замалёўваць БЧБ на тратуары. Жанчына выявілася судзімай і беспрацоўнай

У судзе Кастрычніцкага раёна Гародні 12 лютага працягваўся разгляд крымінальнай справы мясцовага жыхара Васіля Пільца. Яго абвінавачвалі па частцы 1 артыкула 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства). Нібыта 14 снежня мінулага года штурхануў агрэсіўных прыхільнікаў Аляксандра Лукашэнкі і актывістаў незарэгістраванага праўладнага руху «Антывандал», паведамляюць праваабаронцы.

Справу разглядаў Дзмітрый Кедаль. Дзяржаўны абвінаваўца — памочнік пракурора Алена Пронька.

Пацярпелыя па справе Вольга Бондарава і Аляксандр Галахаў, актывісты незарэгістраванага руху «Антывандал».

Па матэрыялах следства, 14 снежня Васіль Пілец аказаў гвалт у дачыненні да Галахава і Вольгі Бондаравай, якія зафарбоўвалі на ходніках выявы нацыянальных сцягоў, штурхнуў іх, схапіў іх за вопратку, сарваў маску, тым самым прычыніў пацярпелым фізічны боль.

Адвакат запытаўся ў пацярпелай Вольгі Бондаравай, ці прыцягвалася яна да адміністрацыйнай адказнасці?

— Так.

— А да крымінальнай, за кантрабанду цыгарэт у Польшу?

— Таксама так.

Адвакат пытаецца зноў:

— У заключэнні судмедэкспертызы не зафіксавана нанясенне вам цялесных пашкоджанняў?

Бондарава адказвае: «Не, прычынены боль з'яўляецца цялесным пашкоджаннем».

Пілец ад апошняга слова адмовіўся.

Адвакат прасіў прызнаць абвінавачанага невінаватым.

Суддзя выносіць прысуд: адзін год абмежавання волі ва ўстанове адкрытага тыпу. Пільца вызвалілі з-пад варты.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера