Рэцэпт на выходны: венскія завітушкі
Венскія завітушкі выглядаюць як элегантны дэсерт з кавярні, але яны вельмі простыя ў прыгатаванні. Гэта пышнае печыва стане цудоўным дапаўненнем да гарбаты.
Фота BBCgoodfood
Вам спатрэбяцца:
Для печыва:
200 г масла
50 г цукровай пудры
2 чайныя лыжкі ванілі
250 г мукі
½ чайнай лыжкі разрыхляльніка
Для начынкі:
100 г масла
170 г цукру
1 чайная лыжка ванілі
50 г малінавага або трускаўкавага сочыва
- Пакладзіце масла і цукровую пудру ў вялікую міску і ўзбівайце каля 5 хвілін да белага колеру. Пасля дадайце ваніль і ўзбівайце, пакуль сумесь не стане аднароднай.
- Праз сіта дадайце муку і разрыхляльнік. Асцярожна перамешвайце да атрымання аднароднай масы (цеста павінна быць ліпучай кансістэнцыі).
- Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Засцяліце форму для выпечкі антыпрыгарным пергаментам. Праз кандытарскі мяшок з зоркападобнай насадкай выкладвайце закручаныя кругі дыяметрам 5 см на форму.
- Выпякайце печыва на працягу 10-12 хвілін да бледна-залацістага колеру.
- Пакуль печыва астывае, прыгатуйце начынку. Да масла дадайце цукар і ўзбівайце, пакуль крэм не стане пышным. Дадайце ваніль і ўзбіце яшчэ раз.
- На роўную паверхню завітушкі намажце крэм з масла. Вазьміце яшчэ адну завітушку і намажце сочыва. Злучыце дзве паловы. Працягвайце з астатнімі завітушкамі.
Смачна есці!
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Рэлейную шафу падпалілі ля мяжы Беларусі і Расіі
 2
У ЦВК прызначылі сілавіка
 3
Былы вядучы БТ Аўчыннікаў расказаў пра закуліссе працы, расчараванні і дапамогу палітвязням
 2
Вацлаў Арэшка ў калоніі амаль аслеп
 2
Арына Сабаленка вылецела з турніру ў Штутгарце
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера