Знайсці
04.02.2021 / 11:00

«Працуем праз дзень, перабіваемся адным камп’ютарам» — Генадзь Вінярскі аб дзейнасці «Кнігазбору» пасля візіту ДФР

Пасля таго, як 13 студзеня ў офіс «Кнігазбору», а таксама дадому і ў гараж яго кіраўніка Генадзя Вінярскага прыйшоў ДФР, работа выдавецтва аказалася амаль паралізаванай. Цяпер «Кнігазбор» можа хіба прадаваць свае ранейшыя выданні і чакаць вырашэння сітуацыі.

Генадзь Вінярскі кажа, што наведванне ДФР несумяшчальнае з паўнавартаснай працай. У выдавецтве забралі сістэмны блок, тэлефон і кнігі — 558 асобнікаў «Рэвалюцыі» Віктара Марціновіча. «Гэта ўсе, што былі, узялі нават бракаваныя».

Апроч гэтага, у «Кнігазбора» арыштаваны рахунак, што значыць немагчыма плаціць ні друкарні, ні людзям, датычным да працы над выданнямі. «Нават калі грошы прыходзяць, мы імі не можам карыстацца, а значыць, фактычна не можам працаваць».

Генадзь Вінярскі

У выдавецтве чатыры супрацоўнікі — цяпер яны працуюць «павольна і няўпэўнена», прыходзяць у офіс праз дзень і перабіваюцца адным камп’ютарам. «Адзінае, што мы яшчэ можам, — адпускаем кнігі, якія выйшлі раней. А ў цэлым чакаем нейкага рашэння. Мы напісалі ў ДФР ліст з запытам пра тэрміны, але на яго яшчэ не адказалі. Не ведаем, што будзе далей». 

Генадзь Вінярскі кажа, што аб прычынах такой зачысткі можа толькі здагадвацца, але адзначае, што зачышчаецца менавіта «беларускамоўнае асветніцкае поле».

«Магчыма, яны думалі, што праз наша выдавецтва ішла нейкая дапамога на аплату штрафаў ці яшчэ што, бо разам са мной у той дзень узялі журналіста Андрэя Аляксандрава, якому гэта прад’явілі. Але ў нас нават няма валютнага рахунку, кнігі мы друкуем выключна ў Беларусі. А можа, шукалі, хто друкуе налепкі ў бела-чырвона-белых колерах, бо падчас агляду пыталіся пра тую, што была ў нашым офісе, — але ж мы выдавецтва, а не друкарня. Я шчыра не разумею, што гэта было, мы заўжды працуем у прававым полі». 

Нагадаем, праз два дні пасля візіту ў «Кнігазбор» ДФР прыйшоў таксама па кнігараспаўсюдніка Алеся Яўдаху і выдаўца Андрэя Янушкевіча.

Цяпер «Кнігазбору» ды іншым дзеячам кніжнага рынку, што зведалі ціск, можна дапамагчы, набываючы іх кнігі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
май чэрвень ліпень
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30