Знайсці
27.01.2021 / 14:26РусŁacБел

Аплата па сістэме распазнавання твару, верагодна, хутка заменіць банкаўскія карткі

Яшчэ нядаўна гэта падавалася выдумкай з навукова-фантастычнага фільма. Але ў вялікіх гарадах Кітая і ЗША транзакцыямі такога тыпу ўжо карыстаюцца штодня мільёны разоў.

Фота Depositphotos.com

Увесь працэс распазнання твару займае 5 секунд і з’яўляецца цалкам бескантактным. Ні смартфон, ні банкаўская картка, ні іншыя формы ідэнтыфікацыі больш не патрэбныя. Каб расплаціцца, дастаткова паглядзець на сваё адлюстраванне ў маніторы, прымацаваным да касы, піша BBC. 

Сістэма ідэнтыфікацыі твару ажыццяўляецца з дапамогай амерыканскага тэхналагічнага стартапа PopID. Неабходна зарэгістравацца на вэб-сайце, запампаваць фотаздымак свайго твару, які захоўваецца ў воблачнай сістэме фірмы, а затым прывязаць свой акаўнт да банкаўскай карткі.

Галоўны дырэктар фірмы PopID перакананы, што гэта самы зручны і бяспечны спосаб ідэнтыфікацыі. Фотаздымак, зроблены сістэмай у краме, адразу ж знішчаецца, а звесткі нікому не перадаюцца. У той жа час аплата з дапамогай гэтай тэхналогіі больш бяспечная ў адрозненне ад аплаты смартфонам, які можа адсочваць і перадаваць звесткі аб месцазнаходжанні. Усе фота ў PopID з’яўляюцца матэматычнымі мапамі з унікальнымі вектарамі твару.

На цяперашні момант сістэма PopID не распазнае людзей у масках, але, як сцвярджаюць прадстаўнікі фірмы, тэхналогія будзе ўдасканальвацца.

Пандэмія паспрыяла хуткаму распаўсюджванню сістэм разпазнання твараў у Кітаі. Эксперты сцвярджаюць, што сістэму немагчыма падмануць, а праграмнае забеспячэнне настолькі дасканалае, што тэхналогія дазваляе адрозніваць нават блізнят. Імаверна, што ў хуткім часе сістэма разпазнання твараў будзе актыўна выкарыстоўвацца ва ўсім свеце.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930