Знайсці
27.01.2021 / 12:41РусŁacБел

На прыхільніка Лукашэнкі, які ўдарыў доктара ў Брэсце, завялі крымінальную справу

У дачыненні да 55-гадовага берасцейца, які ўдарыў фельчара, распачалі крымінальную справу за хуліганства. Як вынікае з паведамлення міліцыі, да канфлікту на палітычнай глебе, які трапіў на відэа, мужчына ўдарыў яшчэ аднаго медыка.

Нагадаем, што інцыдэнт здарыўся 5 студзеня ў траўмапункце Брэсцкай бальніцы. Гэты мужчына (Мікалай) гучна сварыўся, а затым ударыў доктара хуткай Андрэя Ракалу па твары.

Мужчыну раней падабралі на прыпынку з прыкметамі алкагольнага ап'янення. Да яго і выехала брыгада Андрэя Ракалы.

Па ўспамінах доктара, дарога была нервовай: 55-гадовы мужчына «супраціўляўся, лаяўся, збіраўся выйсці з машыны». Медыкі яго прытрымлівалі, каб ён не нанёс сабе траўмы.

— Ён казаў, як любіць прэзідэнта, міліцыю, якія ўсе малайцы. Мы проста маўчалі і нічога не казалі ў адказ, — згадваў Андрэй.

Медыкі прывезлі мужчыну ў бальніцу — і там ён спачатку ўдарыў фельчара па назе, распавядае Андрэй. Ужо тады давялося выклікаць міліцыю.

— Прыйшоў участковы. Сказаў, што будзе прымаць заяву ад нашага фельчара. Яна давала паказанні ў назіральным кабінеце, а мы стаялі ў калідоры. Гэты мужчына быў у суседнім назіральным кабінеце — яго там аглядаў траўматолаг. Раптам у нейкі момант ён выбег, пачаў лаяцца і ўдарыў мяне, — успамінае доктар.

У Андрэя была ЧМТ, і ён быў вымушаны сысці на бальнічны.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930