Знайсці
19.01.2021 / 09:02РусŁacБел

У Баранавіцкім раёне пасярод поля насмерць замёрз мужчына

Трагічны выпадак адбыўся 17 студзеня недалёка ад вёскі Палонка.

Мужчыну, які ляжаў у снезе, раніцай выявіла мясцовая жыхарка. Яна пазваніла ў МНС. Услед за выратавальнікамі на месца прыбыла брыгада хуткай дапамогі.

Рэанімацыйныя дзеянні медыкаў не далі станоўчага выніку. 

Загінулы — 51-гадовы дачнік. «Прыкмет гвалтоўных дзеянняў не выяўлена. Як мяркуецца, мужчына памёр ад пераахаладжэння», — сказаў БелТА прадстаўнік СК па Брэстчына Дзмітрый Іванюк.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера