Знайсці
18.01.2021 / 16:27РусŁacБел

Грузавік у Мінску сутыкнуўся з пасажырскім аўтобусам: пацярпелі два чалавекі

Здарэнне адбылося на вуліцы Старынаўскай, грузавік ехаў з боку Скарыны ў напрамку вуліцы Заснавальнікаў.

Скрыншот відэа ДАІ

Кіроўца грузавіка на закругленні дарогі пры выбары хуткасці не ўлічыў стан дарогі і ўмовы надвор'я і наехаў на бардзюр, паведамляе ДАІ.

Пасля гэтага задняй часткай борта ён сутыкнуўся з гарадскім аўтобусам 167-га маршруту. Транспартныя сродкі атрымалі механічныя пашкоджанні.

Два пасажыры аўтобуса траўмаваныя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера