Знайсці
16.01.2021 / 15:01

Партыя Меркель абрала новага кіраўніка. Верагодна, гэта будучы канцлер Нямеччыны

Большасць дэлегатаў на сходзе нямецкай партыі Хрысціянска-дэмакратычны саюз (ХДС) прагаласавалі за тое, каб новым лідарам партыі стаў кіраўнік федэральнай зямлі Паўночны Рэйн-Вестфалія Армін Лашэт, паведамляе Welt.

За ягоную кандыдатуру прагаласаваў 521 чалавек, яшчэ 466 дэлегатаў падтрымалі былога лідара фракцыі Фрыдрыха Мерца. Чатыры чалавекі ўстрымаліся. Усяго на гэту пасаду прэтэндавалі тры чалавекі, старшыня камітэта бундэстага па знешняй палітыцы Норбэрт Ротген выбыў з гонкі ў першым туры. Вынікі павінны быць афіцыйна пацверджаны галасаваннем па пошце.

Да 2018 года партыяй з 2005 года кіравала Ангела Меркель, пасля яе — Анегрэт Крамп-Карэнбаўэр, але апошняя ў лютым 2020 года вырашыла сысці ў адстаўку і адмовілася змагацца за пасаду канцлеркі Нямеччыны.

Выбары ў бундэстаг, па выніках якіх будзе сфармаваны новы ўрад, павінны прайсці 26 верасня.

Па традыцыі канцлерам павінен стаць лідар ХДС, аднак такая норма не замацавана афіцыйна.

Яшчэ адным патэнцыйным кандыдатам на пасаду канцлера, паводле інфармацыі Bild, лічыцца міністр аховы здароўя, член ХДС Енс Шпан. Выданне не выключала, што ён можа вылучыцца на гэтую пасаду, калі яго рэйтынг будзе вышэйшы, чым у Лашэта. У якасці магчымага пераемніка Меркель нямецкія СМІ таксама называлі прэм'ер-міністра Баварыі і старшыні Хрысціянска-сацыяльнага саюза (ХСС) Маркуса Зёдэра.

Меркель займае пасаду канцлера чацвёрты тэрмін запар.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30