Знайсці
14.01.2021 / 19:53РусŁacБел

Карпаў аб параўнанні Ціханоўскай і Навальнага: А мы чота неяк не надта на кулямёты ішлі, да?

Стась Карпаў у сваім фэйсбуку адрэагаваў на параўнанне сітуацыі Святланы Ціханоўскай, якая вымушана знаходзіцца за мяжой, з кейсам расійскага апазіцыянера Аляксея Навальнага, які, нягледзячы на спробу атручвання і заведзеныя крымінальныя справы, збіраецца вярнуцца ў Расію.

Ой. А я ўсё думаў, калі ў беларусаў зноў пачнецца «Навальны — Навальны». Неяк без Расіюшкі вам усё ж невыносна, да? Мы, канечне, неверагодныя, але ніяк нам без расіюшкі. Хто такі Купала? Ну гэта наш Пушкін. Наш Вольскі — гэта ціпа іх Шаўчук. Мінск — Масква, тока маленькая. А Ціханоўская — гэта як Навальны, тока мясцовая.

Ну і раз іх Навальны вяртаецца — чытаю я — то «эй, Ціханоўская», ты чаму марудзіш? Наша Навальная яўна горай за іх Навальнага паходу.

Слухайце.

Ведаю я некалькі краін, дзе дэманстранты на кулямёты ішлі. З камянямі. А мы чота неяк не надта ішлі, да? Ну, ішлі, але не тое, каб мы. Ні я, ні вы. Можа быць яны, але мы з вамі не хадзілі.

Я пра што. Я пра тое, што патрабаванне дасканаласці Ціханоўскай — занятак дастаткова перспектыўны. Можна шмат часу патраціць.

Але я ж ведаю, што будзе, калі яна вернецца і яе пасадзяць. Вы напішаце «ой».

Я таксама напішу «ой». Розніца ў тым, што я ведаю, што я напішу, і таму я не стану патрабаваць ад іншых большага, чым ад сябе. І вам таго ж, дарагія мае. Вам таго ж.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера