Знайсці
13.01.2021 / 22:17РусŁacБел

Улады паабяцалі IIHF паказаць вынікі праверкі па смерці Бандарэнкі. Родныя: «Феерычная крывадушнасць»

Увечары 13 студзеня ўрад апублікаваў заяву з нагоды планаў правесці ў Мінску чэмпіянат свету па хакеі — 2021. Улады паабяцалі, што арганізуюць усё на належным узроўні. А што тычыцца падазрэнняў у адрас кіраўніка беларускай хакейнай федэрацыі Дзмітрыя Баскава — то спартыўным босам паабяцалі прадаставіць вынікі праверкі Генпракуратуры аб смерці Рамана Бандарэнкі. Сям'я хлопца абураная: ім самім, нават роднай маці, да гэтага часу адмаўляюць у доступе да матэрыялаў, піша Tut.by.

Навіна выклікала шок у сям'і Рамана Бандарэнкі: з 13 лістапада яны дамагаюцца таго, каб была заведзеная крымінальная справа з-за смерці хлопца. Але Генпракуратура вядзе толькі даследчую праверку.

У маці няма статусу пацярпелай, і таму жанчына не можа нават азнаёміцца з матэрыяламі праверкі — у адрозненне ад спартыўных чыноўнікаў, якім цяпер дадзена такое абяцанне.

На гэты момант родныя не ведаюць, ці ёсць падазраваныя ў смерці Рамана; урэшце, ці завершана судова-медыцынская экспертыза — і якія яе вынікі, у тым ліку афіцыйная прычына смерці.

«Лічым гэтую заяву феерычнай крывадушнасцю, — заявіла адвакат Інеса Аленская, якая прадстаўляе інтарэсы сям'і Бандарэнкі. — Маці Рамана Бандарэнкі на працягу ўсіх двух месяцаў праверкі неаднаразова атрымлівае адмовы Генпракуратуры на просьбы даць любую інфармацыю аб ходзе праверкі (прычым усе лісты з адказамі ідуць пад адным і тым жа выходным нумары, 1800 — 38-2020). У сувязі з гэтым накіроўваем адкрытую і публічную просьбу (хадайніцтва) да прадстаўнікоў Дысцыплінарнага Камітэта МФХ: запрасіць Алену Бандарэнку і адваката на азнаямленне з матэрыяламі праверкі. Бо для Алены выкарыстанне такога «жэсту добрай волі» з'яўляецца адзіным шанцам даведацца, з-за чаго загінуў яе адзіны сын».

Прадстаўнік сям'і дадала: 21 снежня сям'я атрымала чарговую адмову Генпракуратуры на просьбы даць інфармацыю аб ходзе разбору. Там адказалі, што праверка ўсё яшчэ ідзе, маці і адвакат не з'яўляюцца ўдзельнікамі працэсу, а таму тыя «не маюць права атрымліваць у ходзе вытворчасці па матэрыялах праверкі атрыманую інфармацыю і іншыя звесткі».

Больш таго, Алену Бандарэнка нават не апавясцілі аб падаўжэнні тэрмінаў праверкі, удакладніла адвакатка.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930