Знайсці
13.01.2021 / 19:32РусŁacБел

Пад Асіповічамі кіроўца MAN не заўважыў Iveco з «аварыйкай» і збіў людзей. Адзін чалавек загінуў, двое ў бальніцы

У 22:30 12 студзеня на 106 км аўтадарогі Мінск-Гомель грузавы аўтамабіль MAN, рухаючыся па крайняй правай паласе, сутыкнуўся з грузавым аўтамабілем Iveco Turbo Daily, кіроўца і пасажыр якога рамантавалі машыну, паведамляе УУС Магілёўскага аблвыканкама.

За рулём MAN знаходзіўся 37-гадовы мінчук. У выніку аварыі загінуў 60-гадовы жыхар Салігорска, што стаяў на абочыне паміж Iveco і металічнай агароджай. Абодва кіроўцы з траўмамі шпіталізаваны.

Па папярэдніх даных, трагедыя адбылася з-за няўважлівасці кіроўцы MAN.

Месца рамонтных работ было пазначана толькі аварыйнай светлавой сігналізацыяй, знак аварыйнага спынення адсутнічаў.

Па факце ДТЗ распачата крымінальная справа.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930