Знайсці
13.01.2021 / 15:32РусŁacБел

Палітвязень Няронскі у турме перанёс каранавірус і мікраінсульт

У судзе Лагойскага раёна 13 студзеня працягнуўся суд над аўтарам ютуб-канала «Слуцк для жыцця» Уладзімірам Няронскім.

На другі дзень паседжанняў ён зноў звярнуў увагу на нялюдскае абыходжанне ў ізалятарах.

Да суда Уладзіміра ўтрымлівалі ў жодзінскім следчым ізалятары № 8, а 6 студзеня змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання Лагойскага РАУС, паведамляюць праваабаронцы. У першы дзень суда палітвязень заяўляў, што ў ягонай камеры няма ацяплення, кормяць адзін раз у дзень і замест прыбіральні — вядро.

Першы суд па «справе Ціханоўскага». У Лагойску судзяць палітвязня Уладзіміра Няронскага

У сераду пракурор Аляксандр Ляўковіч запытаў блогера, ці не супраць ён, каб зачыталі вынікі псіхіятрычнай экспертызы. Той пагадзіўся.

«Няхай усе ведаюць, як працуе гэтая сістэма. Калі мяне накіроўвалі ў Навінкі на тры тыдні, то сказалі, што трэба мяне кудысьці схаваць да выбараў. Так з усімі палітычнымі рабілі».

У сваёй прамове Няронскі асобна спыніўся на нечалавечых умовах утрымання ў Лагойскім ІЧУ. Ён адзначыў, што з 26 снежня не быў у душы, а пасцельную бялізну яму не мянялі два тыдні. Слуцкі блогер лічыць, што перажыў «253 дні здзекаў у чыстым выглядзе».

«Яны маральна мяне забіваюць, лепш бы дручком білі. Навядзіце парадак у Лагойскім ІЧУ! Мне тут кажуць: «Табе што, зладзіць салодкае жыццё тут?» Гэта тыя, хто заступае на трэцюю змену. Выключаюць святло ў 6 раніцы, людзі засынаюць, потым у 7:40 рэзка пачынаюць грукаць і крычаць: «Хутка есці!» Людзі падрываюцца, не разумеюць, дзе яны знаходзяцца».

Па словах Няронскага, у слуцкім ІЧУ ў яго здарыўся мікраінсульт, калі ён даведаўся пра нібыта знойдзеныя ў Сяргея Ціханоўскага на лецішчы грошы. А яму ў адказ на гэта толькі казалі: «Толькі не памірай на нашай змене».

«За 5 гадоў людзі столькі не праходзяць выпрабаванняў, колькі я прайшоў за гэтыя 253 дні! Мяне самага першага пасадзілі, і на мне адпрацоўвалі ўсё!»

Няронскі нічога не есць у ізалятары, бо няма чаго, толькі раніцай з'ядае «лыжку вінегрэту». Таксама палітвязень распавёў, што перахварэў у турме на COVID-19 і пэўны час не адчуваў пахаў і смакаў.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930