Знайсці
12.01.2021 / 22:58РусŁacБел

На плошчы Перамен ізноў былі сілавікі. Затрымалі аднаго мужчыну

Сёння чытачы паведамілі нам пра затрыманні на плошчы Перамен у Мінску, дзе ў лістападзе быў забіты Раман Бандарэнка.

Там была сапраўдная спецаперацыя: задзейнічаныя дзясяткі сілавікоў.

Людзі ў чорным з'явіліся на плошчы Перамен якраз у той час, калі жыхары навакольных дамоў выйшлі з ліхтарыкамі ў памяць аб Рамане Бандарэнку.

Мясцовая жыхарка распавяла «Нашай Ніве» пра падзеі на плошчы Перамен (ПП):

«Міліцыянты на ПП дзяжураць з 12 лістапада кругласутачна: раней стаяў сіні аўтобус, цяпер стаіць джып, а двор патрулюць ад двух да шасці чалавек. Сёння яны былі таксама тут, дзесьці ў двары. Бо настолькі хутка прыехаць яны б проста не паспелі.

Жыхары падышлі да будкі, запалілі ліхтарыкі на тэлефонах і пачалі крычаць «Жыве!», а праз секунд 20 на плошчы з'явіліся сілавікі, якія пачалі хапаць тых, хто побач — у выніку схапілі толькі аднаго з мужчын.

Пачалася мітусня, мужчыну з жонкай прыціснулі да сцяны, яна яго абняла, каб не забралі. Яны крычалі, што ў іх двое дзяцей. Міліцыя выклікала падмацаванне, але ніхто не прыехаў.

Вакол будкі стаялі мясцовыя жыхары: прасілі адпусціць затрыманых. У выніку прыйшоў міліцыянер з газавым балонам. Людзі, ўбачыўшы гэта, пачалі разыходзіцца. У выніку мужчыну забралі, жонку пакінулі — яна ў стрэсе плакала, змагла сказаць толькі прозвішча мужа: Чадзюк або Чудзюк.

Цяпер на ПП засталіся толькі сілавікі, жыхары разышліся».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930