Пад Масквой грузавік пратараніў калону з вайскоўцамі: загінулі чатыры чалавекі
ДТЗ адбылося на Наварыжскай шашы ў гарадской акрузе Краснагорск. На трасе М-9 пры павароце на вёску Глухава самазвал заехаў у чатыры вайсковыя аўтобусы, піша ТАСС.
Паводле папярэдніх звестак, аўтобусы належалі вайсковай частцы 83466, якая займаецца падрыхтоўкай кіроўцаў для Мінабароны Расіі.
Паведамляецца пра чатырох загінулых. Шпіталізаваныя шэсць чалавек, стан аднаго з іх ацэньваецца як вельмі цяжкі.
Прычым пацярпелых можа быць нашмат больш, бо некаторых з іх забіралі ў бальніцу спадарожныя машыны.
Усе загінулыя і пацярпелыя, па папярэдніх даных, — вайскоўцы.
0
0
0
0
0
0
Каментары
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Абралі самую прыгожую супрацоўніцу Белчыгункі
 3
Генштаб УСУ паказаў кадры атакі па аэрадроме ў Джанкоі
 1
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера