Знайсці
09.01.2021 / 12:34РусŁacБел

«Ты супраць Лукашэнкі». У Брэсце мужчына ўдарыў медыка на вачах міліцыянера ВІДЭА

У Брэсцкай гарадской бальніцы хуткай медыцынскай дапамогі прыхільнік Аляксандра Лукашэнкі ўдарыў медыка па твары. Відэа з гэтым інцыдэнтам з'явілася ў тэлеграм-каналах.

Сталы мужчына лаяўся на доктара, той яму не адказваў.

«Ты, чмошнік, учора, б***, быў супраць Лукашэнкі. А сёння ты доктар?» — пасля гэтых слоў неадэкват ударыў медыка па твары. У таго зляцелі акуляры.

Аказалася, што пры гэтым нецэнзурным маналогу прысутнічаў міліцыянер — пасля ўдару ён з'явіўся ў кадры і адвёў нападніка са словамі «Ну ўсё, усё».

У брэсцкай міліцыі карэспандэнту Tut.by заявілі, што інцыдэнт адбыўся 5 студзеня, праводзіцца праверка.

Нападнік — былы прапаршчык Мікалай Вакуліч, які цяпер працуе кіроўцам у школе ў Брэсцкім раёне.

Чытайце яго версію: Кіроўца школьнага аўтобуса, які сп’яну ўдарыў медыка «за Лукашэнку»: Мне сорамна

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930