Знайсці
05.01.2021 / 19:55РусŁacБел

У Гомелі праводзілі ператрус у кватэры праваабаронцы Леаніда Судаленкі

Леанід Судаленка

Каля 10 гадзін працягваўся ператрус у гомельскім цэнтры апазыцыі. Пасьля гэтага праваабаронцу Леаніда Судаленку забралі ва Ўпраўленьне па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю, піша «Свабода».

5 студзеня супрацоўнікі Ўпраўленьня па барацьбе з арганізаванай злачыннасьцю і карупцыяй прыйшлі зь ператрусам у Гомельскі грамадзка-палітычны цэнтар «Палеская, 52».

Пры падтрымцы АМАП яны практычна 10 гадзін праводзілі ператрус. Такія дзеяньні міліцыянты патлумачылі тым, што ў офісе нібыта могуць быць «прадметы і рэчы», датычныя да крымінальнай справы Ўладзімера Няпомняшчых.

Па выніку каля 18.40 стала вядома, што на Палескай, 52 забралі дакумэнты, якія тычацца дзейнасьці праваабаронцы Леаніда Судаленкі (пастановы судоў, абскарджваньні), а таксама тэхніку і бел-чырвона-белыя сьцягі. Цяпер праваабаронцу павезьлі «на гутарку» ва УБАЗІК. Судаленка ў пэрыяд выбараў і пасьля іх шмат дапамагаў удзельнікам пратэстаў — у абскарджваньні судовых пастаноў і г. д.

Паводле перапісу, пасьля ператрусу забралі 304 прадметы. Зьнялі і забралі нават бел-чырвона-белыя сьцягі са сьцен.

Пасьля ператрусу ў кватэры праваабаронцу Леаніда Судаленку адпусьцілі.

У яго забралі дзве банкаўскія карткі і нэтбук.

Радыё Свабода

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930