Знайсці
05.01.2021 / 18:26РусŁacБел

Украінская паліцыя гатовая ехаць да Макара, які апублікаваў скандальны запіс пра Шарамета

Паліцыя Украіны паведаміла, што гатовая да правядзення следчых дзеянняў з былым супрацоўнікам беларускага спецназа Ігарам Макарам, які распаўсюдзіў аўдыязапіс, дзе, як сцвярджаецца, нібыта беларускія сілавікі абмяркоўваюць магчымасць забойства журналіста Паўла Шарамета.

Адзначаецца, што аўдыязапіс, які атрымала паліцыя, накіравалі на фанаскапічную экспертызу.

Для атрымання дадатковай інфармацыі аб верагодных заказчыках забойства Шарамета праваахоўнікі плануюць правесці следчыя дзеянні з распарадчыкам гуказапісу.

Паколькі распарадчык знаходзіцца на тэрыторыі ЕС, трэба выконваць працэдуры міжнароднай прававой дапамогі.

Работнікі ўкраінскай паліцыі і офіса генпракурора ўжо сфармавалі групу і гатовыя ў найбліжэйшы час выехаць у краіну, дзе знаходзіцца ўладальнік запісу.

Таксама следчыя падрыхтавалі запрашэнне ва Украіну для Макара.

Паведамляецца, што ён атрымае працэсуальны статус сведкі. Яго забяспечаць аховай.

Украінскія праваахоўнікі яшчэ раз адзначылі, што інфармацыя пра «беларускі след» тычыцца выключна заказчыкаў, а не выканаўцаў забойства журналіста.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930