Знайсці
16.11.2020 / 13:42РусŁacБел

Сёння 100-ы дзень пратэстаў — якіх ніхто не чакаў і якія змянілі наша ўяўленне пра беларускі народ

Даследаванне выявіла, што толькі ў публічных пратэстах за гэты час бралі ўдзел больш за мільён чалавек, кожны пяты жыхар гарадоў.

Беларусы вымагалі аднаўлення законнасці і сумленных выбараў. Пасля дадалося патрабаванне спыніць насілле сілавікоў і вызваліць палітвязняў.

Святлана Ціханоўская, жонка палітвязня, якая да арышту мужа была хатняй гаспадыняй і сядзела дома з малымі, воляю лёсу стала сімвалам беларускага пратэсту, калі наважылася пайсці на выбары замест свайго мужа. Цяпер яна намінаваная на Нобелеўскую прэмію міру.

Гэтая намінацыя адбылася таму, што свет захапляецца мірным характарам пратэстаў — мірным, нягледзячы на крывавае падаўленне дэманстрацый і масавыя рэпрэсіі, якія зачапілі ўжо 30 тысяч чалавек. І таму што беларускі пратэст даў надзею іншым народам былога СССР.

СГ

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера