Знайсці
16.11.2020 / 13:39

30 чалавек дапамагалі кардыёлагу Аляксандру Мрочаку разбіраць спаленае лецішча. Сярод іх акадэмік і прафесар

У нядзелю, 15 лістапада, каля трыццаці чалавек дапамагалі акадэміку Аляксандру Мрочаку разбіраць згарэлае лецішча Сярод тых, хто не застаўся абыякавым да сітуацыі, людзі з сусветным імем — акадэмік Юрый Астроўскі і прафесар Уладзімір Мінчэня, піша Tut.by.

Павялічыць

Фота сям'і Мрочак

На выходных стала вядома, што падпалілі лецішча Аляксандра Мрочака. Згарэлі частка дома, склеп, лазня і альтанка. На вуліцы падпальшчыкі пакінулі ляльку з акрываўленымі вачыма, прышпіленую да крэсла скальпелем, і цыдулку з пагрозамі. СК завёў крымінальную справу па ч. 2 арт. 218 КК — па факце наўмыснага знішчэння альбо пашкоджанні маёмасці, учыненым агульнанебяспечным спосабам.

Дача акадэміка знаходзіцца ў вёсцы Узбор'е каля Раўбічаў. У нядзелю сюды з'ехаліся неабыякавыя людзі, каб дапамагчы Аляксандру Генадзевічу справіцца з наступствамі пажару.

— Каб нешта адрамантаваць, трэба прыбраць «рэшткі пажару». Іх дастаткова шмат, — апісвае сітуацыю Аляксандр Мрочак. - Паступіла прапанова з боку нашага цэнтра (РНПЦ «Кардыялогія») прыехаць і дапамагчы. Былі акадэмік Юрый Астроўскі, некалькі кардыяхірургаў, хлопцы з аддзялення рэанімацыі разам з загадчыкам Андрэем Валенцюкевічам, дырэктар і супрацоўнікі «Палітэхнікі» — гэта прадпрыемства, з якім мы супрацоўнічалі па вырабе медыцынскіх вырабаў. Прыехаў з інструментамі прафесар Уладзімір Мінчэня, а таксама людзі, якіх я не ведаю. Усяго каля трыццаці чалавек.

Памочнікі працавалі палову дня. За гэты час, кажа акадэмік, разабраліся з смеццем і вывезлі «акрыялую» пасля пажару тэхніку. Дарэчы, для захоўвання тэхнікі суседзі па дачным участку выдзелілі медыку пусты домік.

Каб падтрымаць вядомага доктара, Алена Хоміч, якая раней выкладала ў медыцынскім каледжы, кінула кліч для добраахвотнікаў у Facebook. Падключыцца можа любы ахвотны, першыя з іх ужо знайшліся.

Учора, распавёў Аляксандр Мрочак, у вёску Узбор'е прыязджалі «спецыяльныя будаўнікі з дронам», якія аднаўляюць дамы пасля пажараў. Яны вызначалі ход далейшых дзеянняў.

— Цяпер трэба тэрмінова разбіраць дах і мансарду — дзеліцца іх заключэннем Алена Хоміч. — Калі будзе нармальная зіма ці яшчэ пратрымаецца восень, трэба займацца аднаўленнем. Калі пачнецца «гнілая зіма», як выказаліся спецыялісты, значыць, варта тэрмінова разабраць дах з мансардай і рабіць часовае перакрыцце. Гэта дапаможа выратаваць першы паверх, інакш бэлькі намокнуць і прагніюць.

Па словах Алены, усе, у каго ёсць час і сілы падтрымаць Аляксандра Генадзевіча, могуць пісаць ёй у Facebook.

— Я за гэтыя дні выматаўся. Сёння было столькі думак, што я ноч не спаў, — распавядае Аляксандр Мрочак. — [У той жа час] такая салідарнасць [з боку калег і звычайных людзей] для мяне нечаканасць. Узрушае, калі ёсць такая падтрымка.

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30