Знайсці
03.11.2020 / 15:49РусŁacБел

Бацькі студэнтаў БДУІР прыгразілі перастаць плаціць за вучобу

Бацькі студэнтаў-платнікаў БДУІР склалі калектыўны зварот рэктару ВНУ Вадзіму Богушу. Яны патрабуюць абараніць выкладчыкаў універсітэта і спыніць пераследваць студэнтаў за іх погляды. Як распавёў dev.by адзін з бацькоў, зварот ужо падпісалі 130 чалавек. Збор подпісаў працягваецца.

У сваім звароце бацькі канстатуюць, што ў ВНУ пераследуюць студэнтаў і выкладчыкаў за выказванне грамадзянскай пазіцыі, адбываюцца незаконныя затрыманні невядомымі асобамі ў масках, звальняюць лепшых спецыялістаў.

— Сваімі дзеяннямі адміністрацыя ўніверсітэта наносіць непапраўную шкоду адукацыйнаму працэсу, парушаючы ўзятыя на сябе гарантыі забеспячэння адукацыі на высокім узроўні, і тым самым хавае прэстыж навучальнай установы. Мы заклікаем адміністрацыю БДУІР ажыццяўляць свае паўнамоцтвы строга паводле заканадаўства Рэспублікі Беларусь, — гаворыцца ў звароце.

Таксама бацькі вылучылі кіраўніцтву ВНУ свае патрабаванні:

— Абараніць выкладчыкаў і забяспечыць умовы для іх прафесійнай дзейнасці. Спыніць звальняць і пераследваць выкладчыкаў, якія адкрыта выказалі сваю грамадзянскую пазіцыю, у тым ліку тых, хто падпісаўся супраць адлічэння студэнтаў.

— Падаць спісы выкладчыкаў, якія былі звольненыя з пачатку года і даць інфармацыю пра прычыны звальнення.

— Спыніць пераследваць студэнтаў за іх погляды, якія не супадаюць з вашымі.

— Стварыць бяспечныя ўмовы арганізацыі адукацыйнага працэсу, забараніўшы знаходзіцца на тэрыторыі ўніверсітэта невядомым асобам.

У звароце зазначаецца, што 15 лістапада — наступны тэрмін аплаты за навучанне, таму бацькі просяць адказаць на іх зварот пісьмова да 13 лістапада.

— Калі кіраўніцтва ўніверсітэта не забяспечвае якаснага адукацыйнага працэсу, то бацькі як плацельшчыкі лічаць, што маюць права не аплачваць такія паслугі.

У выпадку адмовы ў задавальненні нашых патрабаванняў, мы пакідаем за сабой права дамагацца іншымі законнымі метадамі і спосабамі адмены незаконных загадаў аб звальненні выкладчыкаў і адлічэнні студэнтаў, а таксама настойваць на змене кіраўніцтва БДУІР, — напісалі бацькі студэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930