Знайсці
17.10.2020 / 11:36

Актрыса Няфёдава, што засталася ў Купалаўскім: Латушка купіў сабе самую дарагую кавамашыну і самы дарагі сейф!

Актрыса Вольга Няфёдава, якая засталася працаваць у Купалаўскім тэатры пасля звальнення большасці акцёраў, дала інтэрв'ю СБ.

Пра сябе

«Мяне клічуць Вольга Няфёдава, мне 50 гадоў. У мяне няма званняў, я не атрымлівала прэзідэнцкіх стыпендый, субсідый ад тэатра, кватэр, прывілеяў, як частка маіх калегаў, якія сёння сышлі з тэатра. То-бок я нармальны, годны чалавек».

«Засталася я таму, што тэатр мне неабходны, калі б магла не іграць — не іграла б. Я цалкам рэалізавалася на радыё і ў кіно, знялася больш чым у 80 фільмах. За свае грошы, без чыёй-небудзь дапамогі, купіла сабе кватэру, пабудавала загарадны дом. Але тэатр — гэта святое, гэта пакліканне, і я перастала б сябе паважаць, калі б сышла ў падваротню».

Пра сыход трупы

«Калі ўжо звольнілі дырэктара Паўла Латушку і частка акцёраў вырашылі сыходзіць услед за ім, я, як і многія артысты старэйшага пакалення, са слязамі на вачах упрошвала калегаў застацца, не руйнаваць тэатр…

Яны слухалі нас і маўчалі, і вочы іх былі пустымі. Ведаеш, якая гэта страшная штука. Я такія вочы бачыла толькі аднойчы. Калі мы гралі спектакль рэжысёра Уладзіміра Панкова «Вяселле», дзіўны. Настолькі тонкі. Класны. Там быў такі фрагмент, калі мы сядзім за сталом, і дзядзька Гена (Генадзь Аўсяннікаў) у ролі вясельнага генерала Равунова-Крыкунова нясе ўсякую лухту. Мы сядзім тварам да гледача, потым ён зрываецца на брэх, мы бярэм як самнамбулы нажы і відэльцы і са шклянымі вачыма пачынаем стукаць па стале, гэта адбываецца хвіліны дзве. Потым кідаем гэтыя лыжкі, нам робіцца нязручна, як бы сорамна. І вось я злавіла сябе на тым, што бачыла такія ж вочы калегаў на тым апошнім сходзе: шкляныя, пустыя. Гэта страшна».

Пра Латушку

«Калі Пал Палыч з'явіўся ў нас у тэатры на пасадзе дырэктара, у сілу ці то хваробы, ці то дрэннага самаадчування або нейкіх іншых абставінаў ён наогул ні з кім не вітаўся, не заўважаў людзей. Са мной ён вітаўся, таму што мы былі знаёмыя, але многія скардзіліся, маўляў, што гэта за дырэктар, напышліва ходзіць па тэатры і нікога не заўважае. Пазней высветлілася, што Пал Палыч купіў самую дарагую кавамашыну на ўсёй постсавецкай прасторы. (Смяецца.) Далей ён купіў сабе самы дарагі сейф. Ну вось і хтосьці з нашых напісаў на яго паперу: растратчык, невук і ўсё такое. Я ведаю, што яго адразу выклікалі ў Міністэрства культуры і там прапясочылі, пасля гэтага ён стаў больш лаяльным і пачаў дабрэй ставіцца да людзей. А калі сталі разгортвацца ўсе гэтыя палітычныя падзеі, ён апынуўся раптам за маці раднейшы…»

Пра Пінігіна

«Яму можна было ўсё: у нас ішлі выдатныя спектаклі «Рэвізор», «Пан Тадэвуш», «Тутэйшых» планавалі ставіць на гэтай сцэне. Але чамусьці Мікалай Мікалаевіч склаў з сябе паўнамоцтвы. Як чалавека я яго разумею, можа быць, стаміўся, можа быць, вычарпаў сябе».

Пра прастой

«Пасля інтэрв'ю Аўсяннікава ў сацыяльных сетках яго сталі цкаваць людзі, якія не стаяць абрэзанага пазногця на мезенцы Генадзя Сцяпанавіча. Або былая калега ў інтэрв'ю дазваляе сабе называць нас здраднікамі, тых, хто не звольніўся. Не трэба блытаць і называць белае чорным. Здрадай асабіста я лічу пляценне інтрыг, выжыванне калегаў, нарэшце, сыход з тэатра. Вось гэта здрада. Я сапраўды гэтак жа два месяцы не сплю, таму што мяне пазбавілі маёй працы. Атрымліваю ў прастоі дзве траціны акладу. У мяне няма пенсіі. Здаю кватэру, каб вырашаць свае фінансавыя пытанні».

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30