Знайсці
04.10.2020 / 11:40

У Мінску прайшоў статысячны Марш. Дэманстранты падышлі да Акрэсціна і пакінулі пасланні

Сёння ў Мінску і гарадах Беларусі прайшоў Марш у падтрымку палітвязняў. Пратэсты ў Беларусі працягваюцца ўжо амаль два месяцы. На Маршы ў Мінску налічылі больш за 100 тысяч удзельнікаў. Дэманстранты падыходзілі да Акрэсціна, каб пакінуць там пасланні да ўладаў.

Павялічыць

20:00

19:59

Пад дзвярыма кватэры мінскай фатографкі Дар'і Сапранецкай дзяжурыць АМАП.

Дар'ю сёння затрымалі, але адпусцілі пасля праверкі дакументаў. Праз нейкі час Дар’і пазванілі з Кастрычніцкага РУУСа Мінска і запатрабавалі, каб яна туды вярнулася. Журналістка адмовілася выконваць такое патрабаванне. Цяпер яна шукае адваката, каб звярнуцца да яго па дапамогу.

19:27

19:03

19:01

18:55

18:54

18:52

Мінск, праспект Дзяржынскага. Увешаны медалямі ветэран вітае антылукашэнкаўскіх дэманстрантаў. Яны скандуюць яму «Дзякуй».

Павялічыць

18:39

18:30

18:23

18:23

Мінск. Каля «Зубра» людзі перакрылі рух па праспекце Дзяржынскага на ўезд.

18:22

«Вясне» ўжо вядомыя імёны больш за 90 затрыманых сёння ў часе пратэстаў, поўны спіс тут.

18:05

Паглядзіце, як мінчукі віталі пратэстоўцаў з балконаў. Фоты Надзеі Бужан.

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

18:00

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

17:58

Мінск. Галава асноўнай калоны ўжо дайшла да перакрыжавання з вуліцай Сямашкі. Па Сямашкі ў бок Дзяржынскага рухаецца з дзясятак бусаў сілавікоў і вадамёт.

17:55

Па праспекту Жукава да Акрэсціна ўсё яшчэ ідуць даволі вялікія групы людзей, якія раней адарваліся ад асноўнай калоны.

У той жа час частка людзей ад вялікай калоны адшчэпліваецца, ужо разыходзячыся па дамах. Таму па Жукава інтэнсіўны рух у абодва бакі.

17:53

Вольгу Шпарага, члена Асноўнага складу Каардынацыйнай рады, затрымалі ў Мінску на Кальварыйскай.

17:44

Ля Кальварыйскіх могілак зноў выкарысталі вадамёт.

17:26

Калона, якая падышла да Акрэсціна, рушыць далей. Пратэстоўцы крычаць: «На праспект».

Павялічыць

Павялічыць

17:21

Мінск. Галава асноўнай калоны ўжо ля Акрэсціна. Людзі скандуюць «свабоду» і «выпускай».

Здымачную групу БТ, якая прыехала сюды рабіць рэпартаж, дэманстранты сустрэлі воклічам: «Ганьба!»

На даху ізалятара стаіць супрацоўнік, які спрабуе здымаць пратэстоўцаў на камеру. У моманты, калі яго бачна, адзін з дэманстрантаў свеціць яму ў твар лазернай указкай, замінаючы весці здымку. Людзі скандуюць: «Прыгай!»

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

17:14

У Бабруйску затрымалі журналістаў Марыну Маўчанаву, Алесю Лацінскую, Дзяніса Носава і Юрыя Камісарава.

Яны асвятлялі акцыю ў Бабруйску. Цяпер яны ў міліцыі, паведамляе БАЖ.

Таксама ў часе акцыі ў Мінску затрымалі карэспандэнта Onliner Аляксандра Уладыку.

17:11

17:01

Мінск. Уперадзе асноўнай калоны едуць каля 20 раварыстаў. Яны ад’язджаюць уперад і падказваюць кіроўцам, куды звярнуць, каб не ўехаць у калону. Рэгулююць рух.

17:00

На Савецкай плошчы ў Гродне затрымалі 13-гадовую дзяўчыну. За ёй у пастарунак прыехала маці

16:59

У 16.50 адкрыты станцыі Плошча Перамогі, Плошча Якуба Коласа. На станцыі Плошча Леніна адкрыты вестыбюль 1 (Уваход з боку вакзала). Закрытыя станцыі Грушаўка і Міхалова.

16:57

Асноўная калона выходзіць на праспект Дзяржынскага. Да Акрэсціна — літаральна з метраў 500

16:50

«Маму выпусцілі пасля прафілактычнай гутаркі, якую мамусік правёў з начальнікам РУУС», — напісала ў фэйсбуку Ганна Севярынец пра сваю маму Таццяну Севярынец, якую сёння затрымлівалі ў Віцебску

Павялічыць

Фота Дар'і Буракінай

Павялічыць

Фота Дар'і Буракінай

Павялічыць

16:27

Тым часам у Віцебску супраць пратэстоўцаў прымянілі газ. У Бабруйску затрыманыя 25 чалавек і 4 журналісты.

У Мінску затрыманая журналістка Дар’я Сапранецкая.

16:25

Калона пайшла па Пушкіна ў кірунку праспекта Жукава.

Павялічыць

16:20

Праходзяць ля месца забойства Тарайкоўскага. Скандуюць: «Не забудзем, не даруем».

16:17

Колькасць удзельнікаў дэманстрацыі, што рухаецца да праспекта Пушкіна дасягае 100 тысяч чалавек, перадаюць карэспандэнты «Нашай Нівы».

16:15

Затрыманы журналіст «Анлайнера» Аляксандр Уладыка.

У Брэсце на Савецкай затрымалі галоўнага рэдактара гарадскога часопіса «Бінокль» Ксенію Пятровіч і пазаштатнага фотакарэспандэнта «Брестской газеты» Алега Палішчука.

16:13

На Нямізе зноў пачаліся затрыманні. Людзі сталі ў счэпку, пры затрыманні аднаго з іх стала дрэнна.

16:10

Галава калоны дайшла да метро Пушкінская. З сярэдзіны ў канец калоны даносіцца «Пачакаем!». Падлічыць дакладную колькасць пратэстоўцаў немагчыма — яно перавышае некалькі дзясяткаў тысяч чалавек.

Людзі перыядычна спыняюцца, каб калона не расцягвалася, і скандуюць «Гэта наш горад!», піша Tut.by.

15:55

Некалькі тысяч чалавек рушаць ад Гарадскога Вала па Кальварыйскай у бок «Кароны». Яны занялі праезную частку, не даўшы праехаць калоне вайсковай тэхнікі, якая вымушана павольна ехаць за імі, бо аб’ехаць няма як — насустрач рухаюцца звычайныя аўтамабілі, яны зацята сігналяць, падтрымліваючы дэманстрантаў.

15:46

На праспекце Машэрава сілавікі зноў ужылі вадамёт супраць дэманстрантаў. Вада мае спецыфічны пах і чырвонае адценне, перадае карэспандэнт @nashaniva. Людзі ўпарта не разыходзяцца.

15:44

Ад праспекта Пераможцаў некалькі тысяч рушылі ў бок Кальварыйскай. Ад Ціміразева ў адваротны бок ідзе тысяч сем.

15:42

На праспекце Машэрава сілавікі падышлі да кіроўцы «Фальксвагена-Пасат», які прыпыніўся, прапускаючы дэманстрантаў, і адабралі ключы ад аўто. Адышоўшы метраў на 20, сілавікі шпурнулі ключы кіроўцу пад машыну.

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

15:38

На вуліцы Заслаўскай дэманстранты закідалі вадамёт камянямі.

15:35

15:30

На Машэрава дэманстранты абступілі вадамёт, дасталі з яго кантэйнеры з каляровай вадкасцю і вылілі іх на дарогу. Вадамёт з’ехаў, прыехалі сілавікі.

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

Фота Дар'і Буракінай

15:27

Каля KFC на Нямізе затрыманні.

15:25

Вадамёт ужылі на праспекце Машэрава. Ідзе разгон дэманстрантаў.

15:21

Тысячы чалавек занялі праезную частку праспекта Машэрава.

15:20

Людзі выйшлі на Машэрава і рушылі ў бок скрыжавання з Ціміразева. Ідуць па праезнай частцы. Рухаецца калона і па Кальварыйскай у бок Стэлы.

15:16

На Нямізе каля Палаца спорту супраць дэманстрантаў сілавікі ўжылі вадамёт.

Людзі ўцякаюць у бок Верхняга горада і Опернага.

15:00

Каля Стэлы гучаць папярэджанні ад сілавікоў пра «несанкцыянаваную акцыю». Прысутныя звяртаюць увагу на новую дэталь: цяпер кажуць пра забарону хавáць твары за маскамі.

Павялічыць

14:51

Пешаходны мосцік, як ісці ад гасцініцы «Беларусь» у бок стэлы, перакрыты сілавікамі.

14:50

У Гродне затрымалі дзвюх журналістак: карэспандэнтку Tut.bу і «Народнай волі» Вольгу Камягіну, фатофа Tut.bу і «Народнай волі» Кацярыну Гардзееву.

Павялічыць

Павялічыць

14:44

Ад Нямігі да Стэлы патокам ідуць тысячы і тысячы чалавек, перадае карэспандэнт «Наша Ніва». Затрыманні кропкавыя.

14:36

Каля гасцініцы «Юбілейная» — затрыманні, піша Еўрарадыё: сілавікі затрымліваюць тых, хто проста сядзіць там.

14:30

У Віцебску затрымалі «для ўдакладнення асобы» журналістку Tut.by Таццяну Мацвееву і фатографа Алеся Пілецкага. Затрыманы таксама Сяржук Серабро (Народныя навіны Віцебска).

14:15

У Мінску пачаліся праблемы з мабільным інтэрнетам.

Павялічыць

Павялічыць

Павялічыць

14:05

На Стэле сёння — вялікая колькасць сілавікоў і тэхнікі.

Павялічыць

13:47

На праспекце Машэрава ў Мінску ціхары спыняюць людзей для праверкі дакументаў. Фіксуюць усё на камеру, праводзяць тлумачальныя гутаркі.

13:40

Закрытыя для пасадкі і высадкі ст. м. Купалаўская/Кастрычніцкая, Пл. Перамогі, плошча Якуба Коласа, пл. Леніна, Няміга, Фрунзенская, Маладзёжная.

13:03

Вялікая колькасць бусаў без нумароў з сілавікамі запаркавана на праспекце Машэрава на паркоўцы недалёка ад Стэлы з боку парку Перамогі, а таксама каля скрыжавання Машэрава — Старажоўская — Старавіленскі тракт, паведамляе чытачка @nashaniva.

Акрамя таго, чытачы пішуць, што па ўсім праспекце Незалежнасці ў цэнтры ад плошчы Незалежнасці да ГУМа стаяць асобы ў аліўкавым і балаклавах або міліцыянты ў масках.

Павялічыць

11:35

У раёне станцыі метро «Пушкінская», «Маскоўская», побач з плошчай Незалежнасці і ў іншых месцах былі заўважаныя аўтазакі і мікрааўтобусы без нумароў. Каля Палаца Рэспублікі таксама сілавікі.

11:15

Традыцыйна ў горад падцягваецца спецтэхніка. Так, з боку Уручча ў напрамку Лебядзінага рухаюцца дзве калоны тэхнікі, у першай — аўтазакі, пяць вадамётаў, 5—7 БТРаў і бусы зь сілавікамі, у другой — каля 8 БТРаў». Сілавікі ачапілі Стэлу, шмат вайсковай тэхнікі бачылі на праспекце Пераможцаў.

Павялічыць

11:10

Зноў у нядзелю закрываюць буйныя гандлёвыя цэнтры. Не працуюць ГЦ «На Нямізе» і «Сталіца». «Галерэя» адчыніцца толькі а 16-й.

11:05

Нагадаем, што ў пятніцу журналістаў замежных СМІ пазбавілі акрэдытацыі, а з 1 кастрычніка Tut.by страціў статус СМІ.

Фоты Надзеі Бужан

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3 4 5
6 7 8 9 10 11 12
13 14 15 16 17 18 19
20 21 22 23 24 25 26
27 28 29 30 31