Знайсці
08.09.2020 / 16:29

У ізалятары ў Мядзелі галадае амерыканскі адвакат Юрась Зянковіч

Яго арыштавалі і асудзілі на 10 сутак за ўдзел у акцыі пратэсту 9 жніўня.

Юрась Зянковіч. Фота Сяргея Гудзіліна.

Юрасю Зянковічу 42 гады, у яго два грамадзянствы — беларускае і амерыканскае.

На радзіме ён быў вядомым актывістам Партыі БНФ і Заадзіночання беларускіх студэнтаў, абіраўся дэпутатам Ждановіцкага сельскага савета.

У сярэдзіне 2000-х Зянковіч з’ехаў у ЗША, дзе пачаў будаваць юрыдычную кар’еру. Ягоная кампанія дапамагае беларускім мігрантам легалізавацца ў ЗША.

Сам Зянковіч стараецца ўдзельнічаць у палітычным жыцці Беларусі. Ён спрабаваў вылучацца ад Партыі БНФ кандыдатам у прэзідэнты на выбарах 2020 года, але замест яго абралі Аляксея Янукевіча.

Не так даўно Зянковіч набыў нерухомасць у Мядзельскім раёне. Гэтае лета ён разам з жонкай Аленай Дзенісавец бавіў у Беларусі. Яна вярнулася ў ЗША ў канцы жніўня, Юрась жа планаваў ляцець за акіян 6 верасня, але не атрымалася.

Справа ў тым, што Юрась Зянковіч прымаў удзел у акцыі пратэсту, якая праходзіла ў Мядзелі ў дзень выбараў 9 жніўня. Пра гэта «НН» расказаў сябра Сойма БНФ Юрась Меляшкевіч.

«Магчыма, яго б і не затрымалі, каб не адзін момант. Там выйшаў адзін палкоўнік міліцыі, якія паводзіў сябе так, каб кагосьці справакаваць. Юрась павёўся на такія паводзіны, уступіў з ім у спрэчку. У выніку Зянковіча затрымалі 31 жніўня, праўда, праз двое сутак адпусцілі, бо справу адправілі на дапрацоўку. Але праз дзень прышлі зноў і затрымалі. Юрась асуджаны на 10 сутак», — кажа Меляшкевіч.

У ізалятары адвакат трымае галадоўку. Пра справу інфармаванае пасольства ЗША. «Наколькі я ведаю, ён асуджаны толькі па адным пратаколе, а ўсяго іх яшчэ мінімум два», — кажа Меляшкевіч.

ЗП

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2021 2022 2023
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1
2 3 4 5 6 7 8
9 10 11 12 13 14 15
16 17 18 19 20 21 22
23 24 25 26 27 28 29
30 31