Знайсці
06.08.2020 / 11:584РусŁacБел

«Сумленныя людзі» выявілі 3056 парушэнняў на выбарах за першыя два дні датэрміновага галасавання

Фота Надзеі Бужан

Не менш за 14 акрэдытаваных назіральнікаў з ініцыятывы «Сумленныя людзі» былі затрыманыя за два першыя дні датэрміновага галасавання ў Беларусі. Пра гэта TUT.BY распавялі прадстаўнікі ініцыятывы.

Як паведамляецца, з 14 назіральнікаў, затрыманых супрацоўнікамі міліцыі ў розных гарадах нашай краіны 4 і 5 жніўня, трое былі адпушчаныя пасля прафілактычнай або тлумачальнай гутаркі,

а астатнія 11 чалавек чакаюць суда ці ўжо адбываюць адміністрацыйны арышт да 10 сутак.

Таксама прадстаўнікі «Cумленных людзей» паведамілі, што раніцай у чацвер, 6 жніўня, у Гродне яшчэ да пачатку працы выбарчага ўчастка быў затрыманы назіральнік Пётр Крышталь, прычыны яго затрымання пакуль не ўстаноўлены.

За 5 жніўня прадстаўнікамі ініцыятывы «Сумленныя людзі» было зафіксавана 1 тысяча парушэнняў выбарчага кодэкса Беларусі, а ўсяго за два дні датэрміновага галасавання такіх парушэнняў налічваецца ўжо 3056.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930