Знайсці
01.08.2020 / 17:325РусŁacБел

Расійскі пасол пра «вагнераўцаў»: Прэтэнзіі да іх бачацца неабгрунтаванымі і надуманымі, выклікаюць здзіўленне

Расія настойвае на больш хуткім вызваленні затрыманых у Беларусі расійскіх грамадзян, а таксама на цесным узаемадзеянні з беларускімі праваахоўнымі органамі і адвакатамі па справе. Пра гэта паведаміў у суботу журналістам амбасадар РФ у Беларусі Дзмітрый Мезенцаў, піша tass.ru.

«Мы настойваем на найхутчэйшым вызваленні нашых грамадзян і шчыльным узаемадзеянні з праваахоўнымі органамі Беларусі і адвакатамі», — адзначыў кіраўнік расійскай дыпмісіі.

«Прэтэнзіі і дваякія трактоўкі прычын знаходжання нашых грамадзян на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь бачацца неабгрунтаванымі і надуманымі, выклікаюць крайняе здзіўленне», — падкрэсліў Мезенцаў. «Фактаў, якія дазваляюць лічыць, што гэтыя людзі былі гатовыя да парушэння грамадскага парадку, няма. Пакуль беларускім бокам яны не прад'яўленыя», — сказаў дыпламат.

Ён праінфармаваў, што сустрэча консульскіх супрацоўнікаў з затрыманымі грамадзянамі працягвалася ад 22:00 пятніцы да 05:00 суботы. Мезенцаў заявіў, што прадстаўнікі амбасады «задалі ўсе пытанні, якія абавязаныя былі задаць». «Гэта пытанні адносна мэтаў прыезду ў Рэспубліку Беларусь, планаў далейшага перамяшчэння, умоў утрымання і тых дакументаў, якія былі прадстаўленыя кожнаму затрыманаму», — удакладніў расійскі пасол.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930