Знайсці
01.08.2020 / 00:3977РусŁacБел

АНТ: Людзі з Бангалора прыйшлі проста на канцэрт і не будуць галасаваць за Ціханоўскую

У эфіры канала АНТ выйшаў сюжэт аўтарства Ігара Тура, у якім той паразважаў пра самы масавы мітынг у гісторыі краіны за апошнія гады. На думку супрацоўніка дзяржаўнага тэлеканала, многія людзі прыйшлі не на мітынг, а на канцэрт, ды галасаваць за Ціханоўскую не будуць.

Ігар Тур, скрыншот АНТ

«Часам электарат спрабуюць пераканаць, што важнейшае — шум і маляўнічая карцінка ў перыяд агітацыі, а не працэнт набраных галасоў», — кажа вядучы.

Тур запэўнівае: колькі дакладна было людзей на Бангалоры, дакладна невядома.

На яго думку, на мітынг не прыйшло і 3% ад насельніцтва Мінска.

Тур паведамляе, што сам схадзіў на мітынг, і пахваліў штаб за тое, што яны сабралі сапраўды добры для карцінкі натоўп.

«Скончыўся рабочы дзень, прагуляўся — і вось у парку open-air, прычым цалкам бясплатна. Прайшоў на клапатліва абгароджаную міліцыяй тэрыторыю, не баюся нейкіх пазаштатных сітуацый, можна расслабіцца. Мітынг доўжыўся чатыры гадзіны з іх выступ альтэрнатыўнага штаба — хвілін 30-40», — кажа вядучы.

Словы Ціханоўскай і яе штаба Тур не стаў ацэньваць, а канцэрт пахваліў.

«Але гэта зусім не азначае, што 9 жніўня я прыйду на выбарчы ўчастак і аддам голас у падтрымку гэтага кандыдата. Нават не так: я дакладна гэтага не зраблю», — кажа супрацоўнік дзяржаўнага тэлеканала.

Ён прапанаваў параўнаць мерапрыемства не з мітынгамі і акцыямі, а з музычнымі фестывалямі.

NN.by

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
сакавіккрасавікмай
ПНАЎСРЧЦПТСБНД
1234567
891011121314
15161718192021
22232425262728
2930