Знайсці
29.07.2020 / 16:07

Хто яны — 33 затрыманыя баевікі? Снайперы, разведчыкі, беркутаўцы з «ДНР» ФОТЫ

Імёны шмат каго з затрыманых пад Мінскам баевікоў ёсць ва ўкраінскай базе «Міратворац». Амаль усе яны прымалі ўдзел у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны, а таксама датычныя да групы «Вагнер».

Тахір Бахцігараеў

Павялічыць

40 гадоў, ураджэнец Пермскай вобласці. Найміт «Вагнера», працаваў механікам у разведвальнай роце. Пазыўны — «Фартовы».

Сяргей Шчарбакоў

Павялічыць

39 гадоў, родам з Астрахані. Браў удзел у баявых дзеяннях на ўсходзе Украіны.

Алег Дрыга

Павялічыць

34-гадовы ўраджэнец Данецка. Прымаў удзел у баявых дзеяннях на баку «ДНР».

Аляксандр Рудэнка

Павялічыць

36 гадоў, родам з Клінцоў Бранскай вобласці. Служыў па кантракце ў расійскай арміі. З пачатку «рускай вясны» накіраваўся на Данбас. Сябра Саюза добраахвотнікаў Данбаса.

Дзяніс Харытонаў

Павялічыць

40 гадоў. Ураджэнец Астраханскай вобласці. Браў удзел у вайне на Данбасе. Наводчык. Пазыўны — «Баян». Казацкі атаман.

Максім Кошман

Павялічыць

Ураджэнец Данецкай вобласці, 39 гадоў. Пазыўны — «Коршун». Шараговец, кіроўца-тэлефаніст.

Генадзь Фяцісаў

Павялічыць

36 гадоў, ураджэнец Данецка. Былы баец «Беркута». Камандзір узвода «Аплот» у «ДНР». Пазыўны — «Сава».

Аляксандр Шубін

Павялічыць

24-гадовы ўраджэнец Луганска. Ваяваў за «ДНР». Пазыўны — «Злы». У шэрагах баевікоў з 2016 года.

Сяргей Маслаў

Павялічыць

32 гады, жыве ў Падмаскоўі. Пазаштатны супрацоўнік «Вагнера». Кулямётчык, прымаў удзел у баявых дзеяннях на Данбасе.

Ігар Шаломенцаў

Павялічыць

45 гадоў, ураджэнец Бураціі. Пазыўны — «Шэл». Старэйшы сяржант, снайпер.

Андрэй Такарэнка

Павялічыць

46 гадоў, родам з Масквы. У вайне на Данбасе з 2014 года.

Фёдар Сяргееў

Ураджэнец Астраханскай вобласці, 33 гады. Ваяваў на Данбасе. Пазыўны — «Шыпучы».

Андрэй Бакуновіч

Павялічыць

Бакуновіч трэці справа.

Родам з беларускіх Калінкавічаў, але жыў у Цюменскай вобласці Расіі. Вагнеравец, камандзір групы снайпераў.

Аляксандр Алтухоў

У базе «Міратворца» ёсць Аляксандр Віктаравіч Алтухоў, але не 1980, а 1958 года нараджэння. Ваяваў у падраздзяленні «Крыж». Магчыма, гэта не той чалавек.

Зміцер Панкавец

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ JavaScript пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ, пїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ пїЅ пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ
пїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅпїЅ...
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
2020 2021 2022
верасень кастрычнік лістапад
ПН АЎ СР ЧЦ ПТ СБ НД
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30 31