Знайсці
24.07.2020 / 17:1324РусŁacБел

У мінскім сэкс-шопе скралі залаты анальны корак

Анальны корак і жаночы эратычны касцюм-сетка — страты мінскага сэкс-шопа «Эвалюцыя» пасля візіту злодзеяў. Яго ўласніцы Ала Пірумава і Каміла Жыбуля напісалі заяву ў міліцыю.

«Інцыдэнт здарыўся ўвечары 22 ліпеня. На змене была наша прадавачка Аляксандра, — расказвае Ала Пірумава. — У краму зайшлі дзве жанчыны, правялі ў нас каля гадзіны. Цікавіліся абсалютна розным таварам, прасілі падрабязную кансультацыю, тым самым адцягваючы ўвагу адна ад адной.

Увесь гэты час яны не проста стаялі каля вітрын, а пастаянна хадзілі, задавалі пытанні. Купілі, дарэчы, два пробнікі лубрыкантаў. Разлічыліся наяўнымі, таму іх дадзеных не засталося. А прадавачцы папросту загаворвалі зубы».

«У тым, што яны цыганкі, сумнявацца не даводзіцца: смуглявая скура, цёмныя вочы, чорныя валасы і відавочныя «цыганскія» рысы твару. Адна з іх была цяжарная. Яна прыходзіла да нас ужо не ўпершыню: неяк трапіла і да мяне на змену, хацела «паваражыць», абяцала, што цяжарная цыганка ніколі не падмане», — працягвае Ала.

Пры гэтым, па словах Алы, на жанчынах не было стэрэатыпнага адзення: адна была апранута ў чырвоную сукенку па стане да калена, другая — у штаны і куртку.

«Знік не толькі анальны корак — разам з ім прыхапілі яшчэ і эратычны касцюм-сетку, — дадае дырэктарка. — Не вельмі акуратна адкрыўшы ўпакоўку, дасталі і панеслі. Прадавачка пасля іх сыходу агледзела паліцы і ўбачыла нястачу. А сам корак наогул смешна скралі: мяшочак з-пад яго падклалі пад суседні, каб мы ніяк гэта не заўважылі. Вельмі знаходліва.

Корак, вядома, не зроблены з золата, а проста залатога колеру. Дарэчы, яго кошт — 35 рублёў. Касцюма — 58 рублёў». 

Рэакцыя на незвычайны крадзеж у міліцыянераў была абсалютна адэкватная: жанчын выслухалі, прынялі заяву і сказалі праз 10 дзён чакаць ліст з інфармацыяй.

«Мы ставімся да сітуацыі з гумарам, бо крадзеж сапраўды вельмі смешны. Скралі б корак іншага колеру — было б не так весела. Але золата, золата!» — падсумоўвае Ала.

Ксенія Вядзмедзь

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй
ананімна і канфідэнцыйна?

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера