Знайсці
25.07.2020 / 10:084РусŁacБел

У Новай Баравой з'явіліся першыя ў Беларусі кватэры-трансформеры ФОТА

У Новай Баравой сталі даступныя кватэры-трансформеры са шматфункцыянальнай мэблёўкай. Напрыклад, гасцявая канапа лёгка становіцца камфортным двухспальным ложкам, а абедзенная зона — дадатковым працоўным месцам. Гэта першая ў краіне прапанова такога фармату ад забудоўшчыка.

Мода на «трансформеры» прыйшла з-за мяжы. Іх прыдумалі японскія архітэктары ў спробе стварыць максімальна функцыянальную ўніверсальную прастору ў кампактных кватэрах, калі плошчы абмежаваныя і кожны метр на падліку. Новая Баравая стала першым кварталам у Беларусі, дзе пачалі ўкараняць перспектыўны фармат.

Кватэры-трансформеры прапануюць з чыставым аздабленнем, мэбляй і тэхнікай. Мэбля падабрана так, каб падзяліць кампактнае жыллё на функцыянальныя зоны па схеме «2 у 1». Так, гасцявая канапа выступае таксама часткай спальні, а абедзенны стол можна трансфармаваць у рабочую зону. Планіровачныя метамарфозы датычацца асноўных зон: гасцінай, трансфармуемай ў спальню, кухні і прыхожай.

Функцыянал распрацаваны для невялікіх кватэр — плошчай каля 31 «квадрата». Менавіта пры малых габарытах трансфармацыя і актуальная. Функцыю занавання прасторы выконвае мэбля, а перагародкамі агароджаны толькі санвузел.

Аздабленне кватэр-трансформераў прадугледжвае белыя шпалеры, светлы ламінат, столевыя свяцільні і сучасныя дзверы. Санвузел аздоблены пліткай «пад бетон», абсталяваны падвесным унітазам, ваннай (альбо душавым паддонам) і пральнай машынай. Кухня ідзе з усёй мэбляй, варачнай паверхняй, духавой шафай, схаванай выцяжкай і убудаваным халадзільнікам.

У гасцінай стаіць шафа-ложак, спальнае месца, якое можна падняць роўна ўверх. Прычым нават бялізну прыбіраць не трэба - яна прышпільвацца рамянямі разам з матрацам і падушкамі. Ёсць таксама перасоўны столік: у адной канфігурацыі яго можна выкарыстаць для працы, у другой — у якасці барнай стойкі.

У продаж ужо паступілі 14 кватэр-трансформераў. Усе яны знаходзяцца ў квартале «Нясумны сад» Новай Баравой. У будучыні новы фармат асвояць і ў іншых дамах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера